Кожны чацвер з 23 чэрвеня па 4 жніўня 2022 года ў касцёле Маці Божай Анёльскай (Францішканскі касцёл) можна будзе паслухаць самы стары ў Беларусі арган. Там адбудуцца канцэрты ў межах фестывалю арганнай музыкі «Ars Magna Organi».
Уваход на ўсе канцэрты бясплатны.
Таксама канцэрты арганнай музыкі адбудуцца ў касцёле Найсвяцейшага адкупіцеля на Курчатава, 41. Там усталяваны сучасны электронны арган.
Рэспубліканскі фестываль Аrs Magna Organi (Вялікае мастацтва аргана) у 2022 годзе адбудзецца ў 11 гарадах Беларусі. У Гродзенскай вобласці канцэрты адбудуцца ў Гродне, Лідзе і вёсцы Мсцібава [Ваўкавыскі раён — Hrodna.life]. Агулам па Беларусі з 18 чэрвеня па 18 верасня адбудзецца 54 канцэрты арганнай музыцы. У фестывалі прымуць удзел арганісты з Беларусі і Расіі.
Большая частка сродкаў фінансавання фестывалю — сродкі, якія ў 2020 годзе ў спадчыну фестывалю пакінуў Юрый Зісер.
Арган на 12 галасоў, які размяшчаецца ў касцёле Маці Божай Анёльскай, лічаць самым старым у Беларусі. Яго вырабіў ў 1750 годзе Мацей Краеўскі па фундацыі Канстанцыі Міхаліны Лазавой. Яго цана тады была тры тысячы злотых і 150 тымфаў (крэдытных манетаў) за яго транспарціроўку ў Гродна.
Арган двойчы перабудоўвалі, у 1884 і 1988 гадах, але праспект [пярэдні бок аргана — Hrodna.life] і частка трубаў захавалі з 1750 года. Апошні грунтоўны рамонт інструмента адбыўся ў 2014 годзе. Да гэтага часу інструментам не карысталіся працяглы час.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…