Навіны

Новых штамаў няма, але статыстыку ўсё яшчэ хаваюць. Якая сітуацыя з COVID-19 у Беларусі і свеце

Захворвальнасць на каранаваірус у Беларусі нізкая, але хвароба не знікла, сказала першая намесніца міністра аховы здароўя Алена Краткова ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ. У той жа час у некаторых краінах чакаюць чарговай хвалі захворванняў.

Photo by Jeremy Bezanger on Unsplash

«Каранавірус не сыходзіў, ён застаецца з намі, але захворвальнасць на вельмі нізкіх паказчыках, і таму можа быць і ўзнікла такое ўражанне, што ён сышоў. Але гэта не час расслабляцца. Гэта час падрыхтавацца. Чаму? Таму што ніхто не можа даць у свеце, які прагноз. Ясна адно: каранавірус працягвае мутаваць», — сказала Алена Краткова.

Па словах Кратковай, у Беларусі пераважае адзін з разнавіднасцей штама амікрон «стелс-амікрон», захворванне ім складае да 96% выпадкаў.

Алена Краткова. Крыніца: ont.by

Чытайце таксама: Полный омикрон. Стоит ли волноваться из-за нового штамма COVID-19 (8 карточек)

У свеце хварэюць, а ў Беларусі не?

У траўні 2022 міністэрства аховы здароўя прыняла рашэнне не публікаваць штодзённую статыстыку па захворванні на COVID-19. Яе цяпер павінны абнаўляць раз у месяц. Такое рашэнне патлумачылі стабілізацыяй сітуацыі з захворваннем на каранавірус. Аднак з сярэдзіны траўня ніякай новай статыстыкі так і не было апублікавана (па стане на 21 чэрвеня 2022).

Статыстыка новых захворванняў у Беларусі за 20 чэрвеня. Скрыншот google.com

У той жа час за 20 чэрвеня ў свеце зафіксавана амаль 750 тыс. новых выпадкаў захворвання. Улады Ізраіля наогул рыхтуюцца да чарговай вялікай хвалі. Больш за 10 тыс. выпадкаў COVID-19 зарэгістравалі там 19 чэрвеня — гэта самая высокая лічба з красавіка. Пра гэтым разам з ростам захворвальнасці не расце колькасць смяротных выпадкаў, адзначае генеральны дырэктар Міністэрства аховы здароўя Ізраіля прафесар Нахман Эш. Ён лічыць, што краіна зможа перажыць новую хвалю без асаблівых абмежаванняў. Тым больш ужо 20 чэрвеня колькасць новых выяўленых выпадкаў каранавіруса зменшылася.

Статыстыка новых захворванняў у cвеце за 20 чэрвеня. Скрыншот google.com

У Ізраілі і ў некаторых краінах Еўропы, напрыклад у Партугаліі, пачынаюць дамінаваць новыя віды амікрона — BA.4 і BA.5. Лічыцца, што яны распаўсюджваюцца яшчэ актыўней, чым другая лінія амікрона, якая пакуль пераважае ў Беларусі.

«Ужо больш за 40 краін заявілі, што з’явіліся чацвёртая і пятая сублініі амікрону, якія маюць большую трансмісіўнасць і пазбягаюць менавіта ўздзеяння імунітэту чалавека. Могуць пазбягаць. Пакуль што ў нас у краіне ні чацвёртага, ні пятага падтыпу амікрону не знойдзена», — патлумачыла Алена Краткова.

Ці хварэюць у суседзяў?

У перыяд з 25 траўня па 21 чэрвеня 2022 года ў Польшчы зафіксавалі амаль 5,7 тыс. выпадкаў захворвання на COVID-19. За той жа перыяд у суседняй Літве выявілі 3,6 тыс. захворванняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025