Новости

Супраць дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса завялі новую крымінальную справу — па нядаўна адроджаным артыкуле КК

Супраць дырэктаркі Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічкі распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Перад гэтым пракуратура Гродзенскай вобласці «вывучыла інтэрнэт-рэсурсы» паліятыўнага цэнтра і яго рахунак. Ведамства прыйшло да высновы, што ажыццяўляецца дзейнасць ліквідаванай арганізацыі. Акрамя таго творчасць падапечных хоспіса выкарыстоўвалася для «маральнай падтрымкі асоб, асуджаных за ўчыненне наўмысных злачынстваў», адзначылі у прэс-службе пракуратуры.

Супрацоўнікі Гродзенскай пракуратуры заўважылі рух сродкаў на рахунку паліятыўнага цэнтра з верасня 2021 года па красавік 2022 года. Згодна з ведамствам, было здзейснена каля 50 аперацый на суму не менш за 160 тыс. рублёў. Пракуратура прыйшла да высновы, што пасля рашэння аб ліквідацыі арганізацыя функцыянавала «пад дыстанцыйным кіраўніцтвам дырэктара, абвешчанага ў вышук у сувязі з абвінавачваннем у крадзяжы маёмасці грамадскага дабрачыннага аб’яднання».

Грамадская дабрачынная арганізацыя «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» — некамерцыйная арганізацыя міжраённага значэння, якая існавала толькі за кошт ахвяраванняў. Заснавана ў Гродне ў 2008 годзе. Задачы — аказанне медыка-сацыяльнай, псіхалагічнай і маральнай дапамогі цяжка хворым дзецям і іх сем’ям. Падапечным хоспіса да 24 гадоў. Гэта людзі з анкалагічнымі і генетычнымі захворваннямі, паталогіямі нярвовай сістэмы. Рашэнне аб ліквідацыі грамадскага дабрачыннага аб’яднання «Гродзенскі дзіцячы хоспіс» Гродзенскі абласны суд прыняў 20 жніўня 2021. Пакуль працэс ліквідацыі не быў завершаны, хоспіс працягваў дапамагаць хворым дзецям і іх сем’ям.

Чытайце таксама: «Понимаю, наши дети не принесут пользы государству». Как работает Гродненский детский хоспис в состоянии ликвидации

Крымінальная справа паводле арт. 193−1 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, у дачыненні да якога ёсць рашэнне аб ліквідацыі, што ўступіла ў сілу) распачалі ў дачыненні да дырэктаркі хоспіса Вольгі Вялічкі. Са снежня 2020 года яна знаходзіцца за мяжой. У Беларусі на яе ўжо былі заведзены крымінальныя справы. Ёй інкрымінавалі грубае парушэнне парадку (арт. 342 КК) за ўдзел «Маршы адзінства» ў Гродне ў 2020 і крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 210). Летам 2021 года яе кватэру ў Гродне ускрылі, а яе саму ўнеслі ў спісы вышуку Інтэрпола. Ціск на хоспіс Вольга Вялічка звязвае са сваёй грамадзянскай пазіцыяй.

Чытайце таксама: «Дыскрэдытацыя органаў улады». Пракуратура выказалася пра ціск на Гродзенскі дзіцячы хоспіс

Санкцыі чарговага для яе артыкула прадугледжваюць штраф або арышт, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў. У сваім рашэнні пракуратура спасылаецца на ч. 5 ст. 19 Закона «Аб грамадскіх аб’яднаннях». Згодна з ёй, аперацыі па рахунках грамадскага аб’яднання або саюза, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб ліквідацыі, або іншыя дзеянні, не звязаныя з ліквідацыяй, забароненыя.

Атрымаць каментар самой Вольгі Вялічкі аператыўна не ўдалося. Мяркуючы па ўсім, пра рашэнне пракуратуры яна даведалася ад Hrodna.life.

Нядаўна адроджаны артыкул у дзеянні

Закон Рэспублікі Беларусь № 144-З «Аб змене кодэксаў» ўступіў у сілу з 22 студзеня 2022 года. Згодна яму ў Крымінальны кодэкс і вярнуўся артыкул 193−1 — адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Такая артыкул дзейнічаў з 2005 года, але яго выключылі з кодэксу ў 2019 годзе. Артыкул крытыкавалі беларускія і міжнародныя арганізацыі за неадпаведнасць нормам правоў чалавека. Замест яе ўвялі адміністрацыйную адказнасць за «незаконныя арганізацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці». За гэта належыў штраф да 50 базавых велічынь згодна з артыкулам 23.88 КаАП.

Масавая прымусовая ліквідацыя некамерцыйных грамадскіх арганізацый і недзяржаўных фондаў пачалася ў Беларусі ў ліпені 2021 года. Мяркуючы па спісе праваабаронцаў Lawtrend, да моманту публікацыі гэтага матэрыялу было ліквідавана (або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі) 463 розных арганізацый па ўсёй Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024