Таксіст з Гродна адмовіўся абслугоўваць міліцыянта — праз год да яго прыйшлі сілавікі. 19 жыхароў Гродзенскай вобласці прылічылі да «тэрарыстаў». Барыс Грабеншчыкоў выставіў на дабрачынны аўкцыён камізэльку, каб дапамагчы палітвязням музыкам Irdorath. Рэдакцыя Hrodna. life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 13 па 19 чэрвеня.
9 чэрвеня суддзя Віталь Лабоцкі пастанавіў перавесці Вячаслава з «хіміі» ў папраўчую калонію. Яму засталося адбыць у калоніі прыкладна 9 месяцаў. Пакуль невядома, куды накіруюць палітвязня, паведамляе «Вясна».
Мінчука судзілі па артыкуле 342 КК «Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» за падзеі 9−10 жніўня ў Мінску. 10 ліпеня 2021 Вячаславу прызначылі 3 гады «хіміі». Тэрмін хлопец адбываў у гродзенскай ПУАТ № 24. Пры затрыманні яго збілі.
Тэлеканал «Беларусь 1» паказаў кадры з кватэры Івашынай 22 сакавіка 2022 года ў перадачы «Проект Ксении Лебедевой «Это другое». На кадрах БТ можна ўбачыць гаджэты, кніжкі, мабільныя тэлефоны, фотаапарат, ключы, бэйджы, долары. Згодна з пратаколам ператрусу, які праходзіў у кватэры маці журналіста 12 сакавіка 2021 года, ніякіх навукова-тэхнічных сродкаў тады не ўжывалася, піша MOST.
Маці журналіста звярнулася да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з пытаннем, ці вялі следчыя тады здымкі. Намеснік Эйсманта Андрэй Іванец, спаслаўшыся на закон аб СМІ, адказаў, што «журналіст сродку масавай інфармацыі не абавязаны называць крыніцу інфармацыі і не мае права раскрываць звесткі аб фізічнай або юрыдычнай асобе, якая дала звесткі».
Людміла напісала скаргу ў пракуратуру: здымкі вяліся, але пра іх нічога не гаворыцца ў пратаколе. Пракурор Гродзенскай вобласці Аляксандр Жук 3 чэрвеня 2022 года адказаў маці журналіста, што «парушэнняў закона пры правядзенні вышэйназванага Следчага дзеяння не выяўлена». Івашына звернецца ў Генеральную пракуратуру.
Жыхар Гродна раней быў у «футбольнай групоўцы» і прытрымліваўся неанацысцкіх поглядаў, распавёў ён на камеру. У гонар гэтага ён набіваў шмат ультраправых татуіровак. Ён абяцаў звесці іх і паведаміць аб гэтым праваахоўныя органы.
Мужчына працуе і выхоўвае дваіх дзяцей. Яго змясцілі ў ІЧУ за распаўсюджванне і захоўванне нацысцкай сімволікі.
Раніцай 15 чэрвеня ў Смаргоні супрацоўнікі міліцыі затрымалі вядомага мясцовага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага, паведамляе «Вясна». Яго вызвалілі пасля допыту. Зараз ён на свабодзе.
Прычынай затрымання стаў допыт як сведкі па крымінальнай справе супраць іншага смаргонца, які ўжо адбывае пакаранне, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Уладзімір Шульжыцкі - мясцовы актывіст, былы «маладафронтавец». Яго не раз затрымлівалі і судзілі раней.
Аб гэтым паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Яго абвінавацілі па:
Яго пачалі судзіць у траўні 2022 года. Вядома, што Юрыю 43 гады. Яго ўключылі у спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Сутнасць прад’яўленых абвінавачванняў невядомая.
Таксама ў снежні 2020 года ў інтэрнэце ён нібыта абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзяржаўныя сімвалы. Ён абавязаўся выдаліць усе «забароненыя» матэрыялы з сацсетак.
За адзін рэпост у Беларусі можна стаць экстрэмістам. Даведацца аб узбуджэнні супраць вас крымінальнай справы немагчыма, пакуль вам пра гэта не паведамяць. Стратэгіі судовай абароны па такога роду справах няма. Пра тое, што змянілася ў краіне з прыняццем змяненняў у закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», распавёў на лекцыі, арганізаванай Фондам беларускай салідарнасці, юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Паўла Сапелкі. Карэспандэнт Hrodna. life падрыхтаваў кароткі канспект.
Дзіцячая пісьменніца Ілона Караваева ліквідавала фонд «Ратуючы спадчыну», які збіраў сродкі на рэканструкцыю сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме. Яна выкупіла аб’ект з аўкцыёну ў канцы 2020 года і прадала дзеля гэтага кватэру ў Мінску. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне, распавяла пісьменніца Hrodna.life. Інвестараў альбо дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося.
Шведская кампанія IKEA абвясціла аб «наступным кроку» ў скарачэнні сваёй прысутнасці ў Беларусі і Расіі. У Мінску закрыюць офіс закупак і лагістыкі. Увоз і вываз тавараў спынены.
Амаль месяц у турме № 1 Гродна працягваецца судовы працэс па справе «групы Аўтуховіча». 15 чэрвеня скончылі допыт Мікалая Аўтуховіча — ён даваў паказанні апошнім з 12 абвінавачаных. На судзе некаторыя з іх заявілі аб катаваннях і збіцці. Рэдакцыя Hrodna. life сабрала факты аб справе.
Гродзенец Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краме выпісвалі штрафы, а таксама пазбавілі памяшкання. Нягледзячы на гэта, пляцоўка працуе, а гаспадар застаецца ў Беларусі і не плануе з’язджаць. Рэдакцыя Hrodna. life працягвае цыкл публікацый пра людзей, якія свядома вырашылі жыць у Беларусі, маючы магчымасць з’ехаць.
У Гродне затрымалі таксіста службы «Яндэкс», які ў 2021 годзе адмовіўся везці супрацоўніка міліцыі ў форме. Відэа з запісам адмовы абслугоўваць ён выклаў у інтэрнэт. У чэрвені 2022 года да яго прыйшлі сілавікі і затрымалі. З ім запісалі «пакаяннае» відэа.
У падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath лідар гурта «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выстаўляе на дабрачынны аўкцыён сваю камізэльку. У ёй ён выступаў падчас канцэртнага тура 2005−2006 гадоў.
З пачатку года гродзенскія сілавікі ў праўладных Telegram-каналах адсправаздачыліся аб затрыманні васьмі чалавек з татуіроўкамі. Затрыманні трох жыхароў вобласці з нацысцкімі татуіроўкамі «прымеркавалі» да Дня Перамогі 9 траўня. Увагу сілавікоў прыцягнулі не толькі нацысцкія сімвалы, але і надпісы «Жыве Беларусь» і «Лука ідзі ты на***».
Былы першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) Алег Раманаў стаў старшынёй Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Рашэнне прынялі падчас IV з’езда аб’яднанняў у Мінску 18 чэрвеня. Да гэтага арганізацыю ўзначальваў Генадзь Давыдзька.
Аўтамабілі ў Беларусі - і новыя, і патрыманыя — рэзка падаражэлі ў сувязі з вайсковым канфліктам ва Украіне і антырасійскімі санкцыямі Захаду. Hrodna. life разбіраецца, што адбываецца на айчынным аўтарынку, якія аўтамабілі цяпер купляць і ці варта чакаць паляпшэння сітуацыі.
КДБ дадаў дзевяць чалавек у спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. З іх сямёра — з Гродзенскай вобласці. Сярод іх — затрыманыя па «справе Зельцара». Telegram-канал «Право имеют» расказаў, што пра іх вядома.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…