Дваравое свята ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life
Да 1 ліпеня ў Гродне адрамантуюць 51 двор. Пачалі са старых раёнаў, якія асабліва мелі патрэбу ў рамонце. Яго робяць за кошт бюджэту, але гродзенцы на вул. Міра вырашылі самастойна пабудаваць паркоўку. На рамонт усіх 500 двароў Гродна спатрэбіцца 3,5 года, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».
Рамонт пачалі з двароў хрушчовак у старых раёнах горада. Цалкам адрамантавалі двары 12 дамоў. Чатыры дамы гатовыя пад кладку дарожнага палатна, паведаміў Мар’ян Жук, дырэктар УЖРЭП Кастрычніцкага раёна Гродна.
Кладка дарожнага палатна займае два-тры дні. У выніку гараджане атрымліваюць добраўпарадкаваны двор з новым асфальтам, сметніцамі і лаўкі. Усяго ў Кастрычніцкім раёне ўжо ўстаноўлена каля 40 новых лавак і 30 сметніц. Зараз актыўны этап работ вядуць каля дома на Міра, 5.
Фінансуецца праект з гарадскога бюджэту. Калі жыхары хочуць правесці пашыранае добраўпарадкаванне, стварыць новыя паркоўкі па сваім меркаванні, то можна далучыцца да праекта — у тым ліку і матэрыяльна. Па вуліцы Міра, 10 жыхары самі захацелі пабудаваць новую паркоўку і вырашылі яе прафінансаваць. Хутка тут пачнуцца працы.
Акрамя суцэльнага асфальтавання, на вуліцах горада вядзецца і ямачны рамонт. Ён ахапіў 1,5 тыс. кв. м. дарожнага палатна ў Кастрычніцкім раёне. У Кастрычніцкім раёне ямы латаюць на вуліцах Янкі Купалы, Фолюша і Міра.
Чытайце таксама: Больш за 20 вуліц адрамантуюць у Гродне за бліжэйшыя тры месяцы. Калі дазволіць надвор’е
Таксама ў планах рамонт або замена малых архітэктурных формаў. Азеляненне, пашкоджанае ў выніку рамонту, адновяць, паведаміў Дзяніс Конан, начальнік аддзела добраўпарадкавання ЖКГ Гродна.
Усяго ў горадзе добраўпарадкавана 500 дваровых тэрыторый. Каб ахапіць такі маштаб, спатрэбіцца, па папярэдніх ацэнках, прыкладна 3,5 года.
Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…