Навіны

«Новы ўзровень — гараджане ўжо гатовыя». На Замкавай адкрыецца кавярня «Крепкий Белый»

Стваральнікі кавярні «Крепкий Черный» рыхтуюць новы праект — свой «янь і супрацьлегласць» пад назвай «Крепкий Белый». Пакуль у памяшканні ідзе рамонт. Тэрміны пакуль не называюць, але праект інтэр'еру ўжо ёсць.

Кавярня зойме месца на вул. Замкавай, 12. Яна будзе размяшчацца на другім паверсе бізнес-цэнтра «На Замкавай».

«Гэта наша лакацыя — наш новы дом, у якім мы занялі месца пад сонцам і цяпер вечары з намі будуць чароўнымі на ашаламляльнай тэрасе. Мы ламаем стэрэатыпы і „Крепкий Белый“ займае месца на другім паверсе», — напісалі ўладальнікі ў Instagram.

Стваральнікі паказалі праект кавярні. Карыстальнікі адзначаюць, што інтэр'ер прыгожы і з захаванымі «фірмовымі штучкамі». Два карыстальніка прапанавалі зрабіць крэслы зручнейшымі і менш цвёрдымі. Іх паабяцалі ўпрыгожыць падушкамі.

«Астатнія кавярні падцягнуцца»

Уладальнікі распавялі Hrodna.life, што ў кавярні пакуль пачынаюць рабіць рамонт. Яго тэрміны пакуль назваць не могуць. У сторыс яны ўдакладнілі, што знаходзяцца на стадыі перамоваў з падрадчыкамі і папяровай працы. Зараз у кавярню шукаюць барыста.

 — Яна будзе адрознівацца ад усіх кавярняў. Мы паспрабуем задаць новы ўзровень. Думаю, гараджане ўжо гатовыя, ды і астатнія кавярні падцягнуцца ў плане свайго росту, — распавялі Hrodna.life.

Першая кавярня — дружалюбная для жывёл і веганаў

Кавярня «Крепкий Черный» адкрылася ў траўні 2020 года ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall. Установа пазіцыянуе сябе як «pets friendly». Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне і працуюць «з веганскім ухілам». У буднія дні кавярня пачынае працаваць з 8.00 раніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025