Барыс Грабеншчыкоў. Фота Obozrevatel
У падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath лідар гурта «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выстаўляе на дабрачынны аўкцыён сваю камізэльку. У ёй ён выступаў падчас канцэртнага тура 2005−2006 гадоў.
— Калі людзей садзяць у турму за тое, што яны граюць музыку на вуліцы, гэта значыць, што ў свеце нешта вельмі не так. А гэта значыць: калі можаш хоць чымсьці дапамагчы — дапамажы, — сказаў Барыс з нагоды ўдзелу ў дабрачынным аўкцыёне.
Усе сродкі ад продажу лота будуць скіраваныя на падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath.
Камізэлька — брытанскага брэнда Neal & Palmer. Шоўк барвовы з вышыўкай (спераду), чорны (спінка), памер ззаду рэгулюецца раменьчыкам. Даўжыня — 64 см, шырыня — 54 см.
Пакуль стаўка — € 1 067. Аўкцыён будзе доўжыцца два тыдні.
Надзеі і Уладзіміру Калач, лідарам фэнтэзі-фолк гурта Irdorath, 14 снежня 2021 года прысудзілі па два гады калоніі. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» за музычныя выступы на маршах пратэсту ў Мінску. З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, тэрмін зняволення складзе 1,5 года. Уладзімір і Надзея — муж і жонка, гродзенцы. Абодва музыкі прызнаныя палітвязнямі. Музыкі Пётр Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з групы Irdorath асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…