КДБ дадаў дзевяць чалавек у спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. З іх сямёра — з Гродзенскай вобласці. Сярод іх — затрыманыя па «справе Зельцара». Telegram-канал «Право имеют» расказаў, што пра іх вядома.
UPD 17 чэрвеня. У пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, ужо 19 чалавек з Гродзенскай вобласці. Іх дадалі туды 16 і 17 чэрвеня.
- 43-гадовы Ханін Канстанцін Сяргеевіч з Гродзенскай вобласці. Абвінавачваецца па арт. 130 КК. Асуджаны на 2,5 года за негатыўны каментар у сацсетках на адрас прадстаўнікоў рэжыму. Жыхар Астраўца. Працаваў таксістам у Мінску, паведамляе праект «Палітвязень».
- 57-гадовы Вярбіцкі Іван Францавіч з Гродзенскай вобласці. Асуджаны на 8 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў турме строгага рэжыму, паведамляе «Вясна».
- Касакоўскі Арцём Ігаравіч, 6/14/1998. Нядаўна 23-гадоваму палітвязню, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. Яго асудзілі па арт. 293 КК.
- Жмура Аляксандр Аляксандравіч, 3/11/1984. Жыхар Навагрудка, асуджаны па артыкулах аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і за распальванне варожасці на аснове іншай сацыяльнай прыналежнасці - у дачыненні да міліцыі (арт. 130 КК). Да затрымання Аляксандр Жмура працаваў грузчыкам, у яго ёсць маленькае дзіця.
- Гемза Уладзімір Аляксеевіч, 8/2/1978. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
- Міхаленка Ягор Васільевіч, 5/17/1982. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
- Жалкоўскі Андрэй Яўгенавіч, 8/7/1982. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
- Сеўрук Генадзь Барысавіч, 11/2/1968. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
- Канюк Кірыл Сяргеевіч, 1/13/1993. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
- Забіран Аляксей Юр’евіч, 5/8/1989. Абвінавачваецца па арт. 130 КК. Затрымалі за абразу супрацоўніка ГУБАЗіК. Абразіў ён яго Telegram-чаце, прызнаным экстрэмісцкім. Гродзенец прызнаў віну і раскаяўся.
- Багдзей Аляксей Дзмітрыевіч, 2/21/2001. 293 КК.
- Мандзік Аляксей Мікалаевіч, 4/12/1993. Абвінавачваецца па арт. 130, 293, 361 КК. Аляксей быў работнікам пятай гарадской паліклінікі Гродна, загадчыкам аддзялення прафілактыкі, урачом-тэрапеўтам. Пра яго затрыманне стала вядома ў лістападзе 2021 года. Тады яго судзілі па шэрагу адміністрацыйных артыкулаў. З ім запісалі «пакаяльнае відэа». Аляксей не прызнаны палітвязнем, але ёсць у спісе ініцыятывы dissidentby.
Андрэй Ражкоў
50-гадовага Андрэя Ражкова асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе 5 траўня да трох гадоў калоніі.
Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- ч.1 арт. 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы,
- арт. 364 — Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі,
- арт. 391 — Абраза суддзі,
- арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады.
Пад вартай ён быў з 17 лістапада 2021 года. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Яўген Блахінскі
24-гадовага Яўгена Блахінскага затрымалі 18 студзеня, калі ён прыехаў у Гродна з Германіі. На камеру сілавікам Яўген сказаў, што ў 2020-м годзе знаходзіўся ў чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, дзе заклікаў «да масавых беспарадкаў, забойстваў міліцыі, спальванню «Табакерок».
Яго абвінавацілі па:
- арт. 342 ч. 1 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
- арт. 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі,
- арт. 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- арт. 130 ч.1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Юрый Жукоўскі
Юрыя Жукоўскага абвінавацілі па:
- арт. 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі,
- арт. 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- арт. 130 ч. 1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы,
- арт. 342 ч. 1 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Аляксандр Гаўрылюк
29-гадовага Аляксандра Аляксандравіча Гаўрылюка з Бераставіцы затрымалі ў верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара. Ён быў у СІЗА турмы № 1 Гродна. Прызнаны палітвязнем.
Яго пачалі судзіць па:
- арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады,
- арт. 130 ч.1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Чытайце таксама: Вынеслі першы прысуд па «справе Зельцара». Каму ў Гродна пагражае такое ж пакаранне?
Аляксандр Патрашка
Аляксандра Пятрашка затрымалі ў канцы верасня 2021 года і ўтрымлівалі пад вартай. Яго пачалі судзіць у Гродне 6 чэрвеня па арт. 369 і арт. 130 КК.
Аксана Каспяровіч
46-гадовая Аксана Каспяровіч затрыманая па «справе Зельцара». Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
Андрэй Кандратовіч
32-гадовы Андрэй Кандратовіч таксама затрыманы па «справе Зельцара». Абвінавачваецца па арт. 130 КК.