Юбілейнае возера. Фота: Hrodna.life
У Гродне ёсць чатыры зоны для адпачынку на вадаёмах. Гэта возера Юбілейнае, Цэнтральны пляж, пляжы ва ўрочышчы Ласосна і Пышках. Жыхарам Гродзенскай вобласці для адпачынку і купання даступныя 42 зоны рэкрэацыі з абсталяванымі 44 пляжамі. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала парады аб тым, як бяспечна правесці час на пляжы і не патрапіць на штраф (а такое таксама магчыма!).
Афіцыйныя месцы для купання вызначаюць райвыканкамы і Гродзенскі гарвыканкам.
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы вобласці перад пачаткам купальнага сезона абследавалі ўсе месцы для купання і адпачынку. Яны даследавалі 297 пробаў вады па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках. Пробы паказалі, што вада бяспечная. З пачаткам купальнага сезона спецыялісты правяраюць пробы ў лабараторыі штотыдзень. Калі якасць вады пагоршыцца, гродзенцаў праінфармуюць, паведамляе тэлеканал «Гродно Плюс».
Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сцвярджае, што яны надалі асаблівую ўвагу добраўпарадкаванню зон, наяўнасці смеццевых кантэйнераў і своечасоваму вывазу смецця, наяўнасці інфармацыйных знакаў і стэндаў, утрыманню пад’язных шляхоў, аўтамабільных парковак і веласіпедных стаянак, грамадскіх прыбіральняў, абсталяванню спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак, кабін для пераапранання і іншага абсталявання, аб’ектаў выязнога гандлю і пракату.
Купанне ў забароненых месцах — гэта адміністрацыйнае правапарушэнне (арт. 24.42 КаАП). Вам пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь (ад 32 да 96 рублёў).
Трэба азнаёміцца з інфармацыяй на сайтах райвыканкамаў, дзе штогод размяшчаюць спісы вадаёмаў, абсталяваных і дазволеных для купання.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…