Навіны

У Польшчы і Латвіі хварэюць, у Літве пакуль не выявілі. Што з воспай малпаў у суседніх з Беларуссю краінах

Першае захворванне на воспу малпаў пацвердзілі ў Польшчы. Пра гэта 10 чэрвеня сказаў міністр аховы здароўя краіны Адам Недзельскі. Таксама не менш за два выпадкі захворвання выявілі ў Латвіі.

Вакцына ад воспы малпаў. Ілюстрацыйнае фота.

«У нас было каля 10 падазрэнняў на воспу малпаў, зараз яны праходзяць праверку. 10 чэрвеня — дзень, калі ў нас першы выпадак», — сказаў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Недзельскі.

Зараз пацыент з пацверджаным вірусам знаходзіцца ў бальніцы. Інфармацыю пра яго стан не паведамляюць.

Што адбываецца ў Латвіі і Літве

Вірус малпаў 3 чэрвеня выявілі ў двух чалавек у Латвіі, паведаміла выданне delfi.lv. Абодва захварэўшыя — мужчыны да 50 гадоў. Першы з іх заразіўся за мяжой. У абодвух хвароба праходзіць лёгка.

У Літве ўжо робяць тэсты на выяўленне хваробы. «На гэтым тыдні мы нават атрымалі першы прыклад з падазрэннем на гэта віруснае захворванне. Аднак вынік тэста адмоўны, таму зараз зафіксаваных выпадкаў воспы малпаў у Літве няма», — піша delfi.lt са спасылкай на нацыянальную лабараторыю грамадскай аховы здароўя.

Чытайце таксама: Гродно готовится бороться с оспой обезьян. Что это за болезнь и чем она опасна (8 карточек)

Ці рыхтуюцца да віруса ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ацэньвала верагоднасць завоза хваробы як нізкую. Гэта звязана з адсутнасцю авіазлучэння з большасцю краін.

У канцы траўня стала вядома, што ў Гродне хочуць правесці навучальную трэніроўку на выпадак, калі ў Беларусь увязуць воспу малпаў. Яна павінна адбыцца на памежнай заставе. Пра гэта сказаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

Чытайце таксама: 2700 рублёў гатовыя плаціць медсястры ў Гродне. У вобласці шукаюць сотні лекараў - якія раёны ў лідарах па недахопе

Што такое воспа малпаў?

Воспа малпаў - інфекцыйнае захворванне, крыніцай якой з’яўляюцца малпы. Хвароба не мае вялікай заразнасці, але можа перадавацца ад чалавека да чалавека пры доўгатэрміновым кантакце. Таксама можа перадавацца паветрана-капельным шляхам і палавым шляхам. Інкубацыйны перыяд цягнецца ад 5 да 21 дня.

Пачынаецца хвароба з павышэння тэмпературы цела, галаўной і мышачнай болі, магчыма галавакружэнне, ванітаванне. Далейшыя сімптомы падобны да натуральнай воспы — на целе з’яўляецца сып.

Хвароба можа працякаць у лёгкай і сярэдней ступені цяжкасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Матацыкліст усё ж зачапіў нацягнуты ў Пышках дрот — пасткі з’явіліся ў двух новых месцах

Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…

25 лістапада 2024

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024