Веламарафон "Суседзі - 2019". Фота: Hrodna.life
Веламарафон «Суседзі» пройдзе на Аўгустоўскім канале 22−24 ліпеня 2022 года. Гэтым разам да веласпаборніцтваў далучылі бегавыя. Замест ліквідаванага ўладамі «ВелоГродно» марафон арганізоўвае грамадскае аб’яднанне «СК Run4Fun» і Гродзенскі райвыканкам.
Месца старта арганізуюць на тэрыторыі шлюза Дамброўка. Там жа будзе размяшчацца лагер для ўдзельнікаў марафона.
Веласіпедныя спаборніцтвы пачнуцца 23 ліпеня ў 11:00. Можна паўдзельнічаць у:
Бегавыя спаборніцтвы пачнуцца 23 ліпеня ў 17:30. Будзе пяць відаў спаборніцтваў:
Прыняць удзел у марафоне можа любы ахвотны. Да 16 ліпеня трэба зарэгістравацца. Азнаёміцца з рэгламентам веламарафона можна тут.
Да арганізацыі веламарафона ў гэтым годзе далучыліся спартоўцы з грамадскага аб’яднання «Run4Fun». Такі саўдзел дазволіць «упрыгожыць марафон, пашырыць яго, а таксама падзяліцца вопытам», сказаў Hrodna.life галоўны суддзя веласіпедных дысцыплінаў Іван Найдзёнаў.
«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, ёсць верагоднасць, што польскія і літоўскія спартоўцы ў гэтым годзе не прыедуць. Магчыма, з Расіі прыедуць. За першы дзень ужо зарэгістраваліся восем чалавек», — сказаў Іван Найдзёнаў.
Раней веламарафон «Суседзі» арганізоўвала грамадскае аб’яднанне раварыстаў «ВелаГродна». Летам 2021 года ўлады ліквідавалі арганізацыю. На марафоне «Суседзі 2022» з папярэдняй каманды арганізатараў і валанцёраў будзе «тры-чатыры чалавекі», расказала Hrodna.life былая прадстаўніца «ВелаГродна» Юлія Каляда.
Сама Юлія ў арганізацыі веламарафона ў гэтым годзе не ўдзельнічае. Таксама яна яшчэ не вырашыла ці паедзе як удзельніца спаборніцтваў.
«Арганізатары аматарскіх мерапрыемстваў гэта „фанаты“ спорта, у добрым сэнсе. Яны бяруцца за арганізацыю ад любові да справы, а не па ўказцы. Марафон адбудзецца толькі таму, што такія людзі не могуць жыць без прыгодаў, азарту, прасоўвання важных для іх каштоўнасцей. „Лепш ці горш“ [арганізуюць мерапрыемства — заўв. Hrodna.life] гэта адзнака, прычым папярэдняя. Упэўнена, новая каманда арганізатараў правядзе марафон годна», — сказала Юлія Каляда.
Веламарафон «Суседзі» — штогадовы міжанарожны фестываль. Яго арганізоўваюць на Аўгустоўскім канале веласіпедысты Гродна з 2011 года. У 2020 і 2021 годзе марафон не праводзілі. Прычына — неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя.
Чытайце таксама: «Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…