news.liga.net
Побач з Юбілейным возерам распачнуцца летнія кінапаказы. Першае кіно на адкрытым паветры пакажуць у ўікэнд 10−12 чэрвеня. Цана білета — 2,5 рублі за чалавека. Пра гэта паведаміў «Вечерний Гродно».
На пляцоўцы павесяць вялікі экран. Перад ім могуць прыпаркавацца аўтамабілі, з якіх наўпрост можна глядзець фільмы. Гук кіно транслюецца як з дапамогай калонак, так і праз радыёхвалі, на якія можна наладзіць прымач у аўто. Гледачы без аўтамабіля могуць размясціца на паляне перад экранам.
Пра што фільм:
У 1991 году ў В’етнаме кілер падабраў дзяўчынку, вырашыў яе не забіваць, а зрабіць сваёй пратэжэ, і вывез з краіны. Праз 30 гадоў Ганна і Мудзі - выдатна спрацаваныя напарнікі, якія за немалую ўзнагароду «прыбяраюць засоры» па ўсім свеце. Для душы Ганна трымае краму калекцыйных кніг у Лондане і большую частку часу вядзе спакойнае нічым непрыкметнае жыццё, але аднойчы Мудзі просіць яе адшукаць аднаго чалавека, і неўзабаве сам гіне ад куль наёмных забойцаў. Расправіўшыся з дасланымі за ёй, Ганна вырашае знайсці тых, хто за гэтым стаіць, і адпомсціць за смерць настаўніка.
Пра што фільм:
Коні і ДжоДжо — лепшыя сяброўкі, якія загразлі ў побыце і хатняй руціне. Але аднойчы яны прыдумляюць схему, як абменьваць купоны магазінаў на грошы, і ставяць гэта на паток. Цяпер у іх ёсць усё — моднае адзенне, дарагія аўтамабілі, прыватны самалёт. І ўсё было б як у казцы, калі б не два копы, якія спрабуюць злавіць адчайных хатніх гаспадынь і выкрыць іх хітрую афёру.
Пра што фільм:
Лекс займаецца вывучэннем паранармальных з’яў і ў якасці падарунка на дзень нараджэння атрымлівае паездку на закінуты астраўны курорт, які, як лічыцца, населены злоснымі зданямі. У кампаніі сяброў дзяўчына адпраўляецца на востраў, і, хоць, не ўсе ўдзельнікі гэтай вылазкі вераць у існаванне тагасветнага, хутка ім трэба пераканацца ў сваёй неправаце.
Пачатак сеансаў - 22:30
Чытайце таксама: Замест «Таямніц Дамблдора» паказваюць «Брат». Чым запаўняюць пусткі ў кінапракаце Гродна
Летняе аўтакіно на Юбілейным возеры працуе з 2004 года. З-за моцнага гуку ў мінулыя гады дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.
Чытайце таксама: Раёны. Кварталы: Паляцелі на Юбілейку — загараць і купацца, пакуль лета не скончылася! (відэа з дрона)
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…