Побач з Юбілейным возерам распачнуцца летнія кінапаказы. Першае кіно на адкрытым паветры пакажуць у ўікэнд 10-12 чэрвеня. Цана білета – 2,5 рублі за чалавека. Пра гэта паведаміў “Вечерний Гродно”.

На Юбілейнае возера вяртаецца аўтакінатэатр. Якія фільмы пакажуць і колькі гэта каштуе?
Аўтакінатэатр. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: news.liga.net

Як гэта працуе

На пляцоўцы павесяць вялікі экран. Перад ім могуць прыпаркавацца аўтамабілі, з якіх наўпрост можна глядзець фільмы. Гук кіно транслюецца як з дапамогай калонак, так і праз радыёхвалі, на якія можна наладзіць прымач у аўто. Гледачы без аўтамабіля могуць размясціца на паляне перад экранам. 

Якое кіно будуць пазаваць

10 чэрвеня – баявік “Кодэкс кіллера” (2021, Вялікабрытанія, ЗША)

Пра што фільм:

У 1991 году ў В’етнаме кілер падабраў дзяўчынку, вырашыў яе не забіваць, а зрабіць сваёй пратэжэ, і вывез з краіны. Праз 30 гадоў Ганна і Мудзі – выдатна спрацаваныя напарнікі, якія за немалую ўзнагароду “прыбяраюць засоры” па ўсім свеце. Для душы Ганна трымае краму калекцыйных кніг у Лондане і большую частку часу вядзе спакойнае нічым непрыкметнае жыццё, але аднойчы Мудзі просіць яе адшукаць аднаго чалавека, і неўзабаве сам гіне ад куль наёмных забойцаў. Расправіўшыся з дасланымі за ёй, Ганна вырашае знайсці тых, хто за гэтым стаіць, і адпомсціць за смерць настаўніка.

11 чэрвеня – камедыю “Адважныя аферысткі” (2021, ЗША)

Пра што фільм:

Коні і ДжоДжо – лепшыя сяброўкі, якія загразлі ў побыце і хатняй руціне. Але аднойчы яны прыдумляюць схему, як абменьваць купоны магазінаў на грошы, і ставяць гэта на паток. Цяпер у іх ёсць усё – моднае адзенне, дарагія аўтамабілі, прыватны самалёт. І ўсё было б як у казцы, калі б не два копы, якія спрабуюць злавіць адчайных хатніх гаспадынь і выкрыць іх хітрую афёру.

12 чэрвеня – фільм жахаў “Курорт” (2021, ЗША)

Пра што фільм:

Лекс займаецца вывучэннем паранармальных з’яў і ў якасці падарунка на дзень нараджэння атрымлівае паездку на закінуты астраўны курорт, які, як лічыцца, населены злоснымі зданямі. У кампаніі сяброў дзяўчына адпраўляецца на востраў, і, хоць, не ўсе ўдзельнікі гэтай вылазкі вераць у існаванне тагасветнага, хутка ім трэба пераканацца ў сваёй неправаце.

Пачатак сеансаў – 22:30

Чытайце таксама: Замест «Таямніц Дамблдора» паказваюць «Брат». Чым запаўняюць пусткі ў кінапракаце Гродна

З-за кінапаказаў раней адбываліся канфлікты з дачнікамі

Летняе аўтакіно на Юбілейным возеры працуе з 2004 года. З-за моцнага гуку ў мінулыя гады дачнікі неаднаразова канфліктавалі з арганізатарамі кінапаказаў.

Чытайце таксама: Раёны. Кварталы: Паляцелі на Юбілейку — загараць і купацца, пакуль лета не скончылася! (відэа з дрона)