Аэрапорт у Караліно. Крыніца: au.nca.by
Будынак былога аэрапорта ў Караліно побач з Юбілейным возерам плануюць прадаць. Інфармацыю аб гэтым апублікаваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі. Цана пакуль не вядома.
На продаж выставілі двухпавярховы, цагляны будынак з вежай. Гэта былы кантрольна-дыспетчарскі пункт. Агульная плошча — 630 кв.м. Да будынка праведзена ацяпленне, вадазабеспячэнне, электрычнасць, каналізацыя і тэлефон. Ёсць склеп.
Зараз будынак знаходзіцца на балансе Міністэрства надзвычайных спраў.
Аэрадром у вёсцы Караліно лічаць найстарэйшым у Беларусі. Першая паветраная рота размясцілася тут у 1910 годзе. Авіяцыя з аэрадрома прымала ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах.
У сярэдзіне 1950-х гадоў назву аэрадрома «Каралін» змянілі на «Караліно». Там пачаў працаваць грамадзянскі аэрапорт Гродна. Самалёты з Гродзенскага аэрапорта лёталі ў Мінск, Кіеў, Крым і Маскву. У 1983 годзе побач з мястэчкам Абухава адкрылі новы Гродзенскі аэрапорт.
Побач з былым аэрадромам у Караліно сёння размяшчаецца Гродзенскі аэраклуб.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…