Тры ўчасткі пад будаўніцтва прыватных дамоў на Вішняўцы прададуць на аўкцыёне. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Дата аўкцыёну пакуль невядомая.
Участкі размяшчаюцца насупраць дома № 7 на вуліцы Стралковай. Плошча кожнага надзела — 10 сотак. Пачатковая цана за адзін участак — каля 29 тыс. рублёў. Побач знаходзіцца сярэдняя школа № 38, паліклініка № 7, а таксама крамы.
Пакупнікам трэба будзе дадаткова аплаціць знос насаджэнняў і будынкаў на тэрыторыі. На кожным надзеле ёсць магчымасць падлучыцца да электра-, газа- і вадазабеспячэння.
Участкі прадаюць побач з былой вёскай Вішнявец. Да 1964 года яна называлася Гнойніца.
У пачатку ХХ ст. маёнткам у Гнойніцы валодала Эліза Ажэшка. Фальварак размяшчаўся на месцы дома № 8 на вуліцы Хімікаў.
На ўездзе ў былую вёску [cуч. вуліца Вішнявец — Hrodna.life] знаходзіцца помнік-абярэг. Яго ўсталявалі ў 1930 годзе. З іншага боку былой вёскі таксама стаіць абярэг 1931 года.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…