Адкрыццё XIII Фестываля нацыянальных культур адбылося 3 чэрвеня ў Гродне. Удзельнікі фестываля прайшлі шэсцем ад плошчы Леніна да Савецкай плошчы. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Упершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі Манголіі.
Шэсце адкрылі музыкі-бубначы. За імі пранеслі банэр з лагатыпам фестываля — кветкай. Наперадзе кожнай дыяспары неслі кветку, якая сімвалізуе нацыяльнасць: Украіна — сланечнік, Расія — рамонак, Цыганы (Рома) — ружа.
Уздоўж вуліцы Ажэшка і Савецкай, па абодвух баках вуліцы стаяў шэраг гараджан, а таксама супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў і настаўнікаў з гарадскіх школ.
На Савецкай плошчы кожную дыяспару сустракалі на сцэне і адорвалі «караваем гасціннасці». Пасля выступілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.
Чытайце таксама: Літоўцаў будзе менш, латышоў не будзе наогул. Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне
ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пройдз з 3 па 5 чэрвеня. Ад вуліцы Замкавай да плошчы Леніна размесцяць 17 падворкаў. Яны будуць працаваць толькі адзін дзень, 4 чэрвеня. Беларускі падворак размесцяць на плошчы Леніна. Там прадставяць усе рэгіёны Беларусі.
У першы дзень фестывалю, 3 чэрвеня, адкрылі Дом рыбака на вуліцы Замкавай. У другі дзень на вуліцы Тэльмана, у скверы каля культурнага цэнтра «Фестывальны» і абласнога КДБ адкрыюць тэматычную скульптуру. Яна прысвечана фестывалю.
Чытайце таксама: Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду «гістарычны» Дом рыбака
У рамках фестывалю будуць працаваць выставы, адбудуцца канцэрты і майстар-класы. Дзяўчаты з прадстаўленых у Беларусі нацыянальных аб’яднанняў пакажуць нацыянальныя строі.
Чытайце таксама: Піва, пляскі, салют. Віктар Шалкевіч расказаў, чаму замест фестывалю нацкультур паедзе на вёску
Фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Тэльмана. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год праз каранавірус. У 2021 у Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў. Летась фестывалю споўнілася 25 гадоў.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…