Пры выездзе з Гродзенскай вобласці ў Польшчу і Літву фізічныя асобы могуць вывозіць прадукты без абмежаванняў. Адмену лімітаў да канца 2022 года зацвердзіў Гродзенскі аблвыканкам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі 2 чэрвеня на Нацыянальным прававым партале.

З Гродзенскай вобласці дазволілі вывозіць “забаронку” да канца году
Зона мытнага кантролю. Ілюстратыўнае фота.

Абмежаванні на вываз з Беларусі крупаў, пшанічнай мукі, макарон, алею, цукру, солі і кансерваў, ўлады ўвялі ў   красавіку 2022 года. Вывозіць гэтыя прадукты можна было не больш чым 1 кг, кансерваў – не больш за 3 банкі. Гэта тлумачылі неабходнасцю   абароны ўнутранага рынку. 

Зараз фізічныя асобы, што выязджаюць ў Польшчу і Літву праз памежныя пункты на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, змогуць безлімітна вывозіць прадукты. 

Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы

Раней  да канца года працягнулі бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.