«Гродна Азот» хочуць мадэрнізаваць: 95% абсталявання будзе з Расіі

Мадэрнізацыя ААТ «Гродна Азот» будзе каштаваць $ 800 млн. На прадпрыемстве плануюць закупіць 95% расійскага абсталяванная. Пра гэта стала 27 траўня вядома падчас візіту пасла Расіі Барыса Грызлова на «Гродна Азот». Пра гэта паведаміла расійскае інфармацыйнае агенцтва Sputnik.

Пасол Барыс Грызлоў на «Гродна Азот». Крыніца: sputnik.by

Мадэрнізацыю плануюць правесці да 2026 года. Яе будуць рабіць з маскоўскай групай кампаній Дзяржаўнага інстытута азотнай прамысловасці.

«Прадпрыемства вырабляе найважнейшую прадукцыю, асабліва сёння, таму што гэтая прадукцыя гарантуе харчовую бяспеку. На прадпрыемстве вырабляюцца ўгнаенні, якія неабходна ўносіць для атрымання высокіх ураджаяў», — сказаў Барыс Грызлоў.

Барыс Грызлоў на «Гродна Азот». Крыніца: sputnik.by

Якую прадукцыю «Гродна Азот» купляюць у Расіі

«Гродна Азот» штогод закупае ў Расіі сыравіну на $ 50 млн. У 2021 годзе на расійскім рынку рэалізавалі прадукцыю, у тым ліку з «Гродна Азот», на $ 8 млн. Сярод прадукцыі - кордная тканіна, якую купляе Ніжнекамскі шынны камбінат.

Прадукцыя, якую выпускае «Гродна Азот», запатрабавана як на расійскім рынку, так і ў дальнім замежжы, лічыць генеральны дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка.

Што яшчэ плануюць рабіць на «Гродна Азот»

Кіраўніцтва «Гродна Азот» у 2022 годзе плануе пачаць пабудову новага цэху. Там хочуць вырабляць раствор карбаміду. Які патрэбен для далейшай прадукцыі вадкага азотнага ўгнаення.

У новым цэху хочуць прадукаваць да 1000 тон раствору ў суткі. Разглядаюцца два варыянты пабудовы: па тэхналогіі нідэрландскай фірмы Stamicarbon B.V. або па тэхналогіі расійскага ААТ «НИИК» (Навукова-даследчы і праектны інстытут карбаміда).

Праз санкцыі «Гродна Азот» вырабляе прадукцыю на ўнутраны рынак

Праз санкцыі, якія ў 2021 годзе ўвялі супраць беларускіх прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў, таксама праз ўзмацненне санкцый у сакавіку 2022 года, ААТ «Гродна Азот» цалкам працуе для пастаўкі ўгнаенняў на ўнутранны рынак.

У жніўні 2021 года адбылася рэгістрацыя беларускіх азотных і комплексных угнаенняў для продажу на расійскім рынку. Прычым гэта сертыфікацыя пройдзена ў паскораным рэжыме: літаральна за некалькі месяцаў замест некалькіх гадоў.

Пачаць пастаўкі ў Расію плануюць у чэрвені 2022 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025