Навіны

Летам цягнік з Гродна ў Мінск зноў адменяць, а іншыя паедуць па змененым маршруце (абноўлена)

Рух цягнікоў на ўчастку Гродна-Масты зменіцца 7 і 15 чэрвеня. Гэта звязана з рамонтам чыгуначнага моста на перагоне Скідзель-Жытомля. Некаторыя цягнікі адменяць, а некаторыя паедуць па змененым графіку. Таксама са зменамі падуць цягнікі з Баранавіч у Ваўкавыск з 6 па 20 чэрвеня. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.

Цягнік на гродзенскім чыгуначным вакзале. Ілюстратыўнае фота.

Якія цягнікі адменяць

7 і 15 чэрвеня адменяць цягнікі:

  • № 729, 731 Мінск — Гродна (адпраўленне з Мінска ў 19:20)
  • № 730, 732 Гродна — Мінск (адпраўленне з Гродна ў 06:45)

Разам з імі адменяць бесперасадачныя вагоны Гродна-Брэст-Гродна, якія адпраўляюцца з Гродна 7 і 15 чэрвеня, а з Брэста — 6 і 14 чэрвеня.

Якія цягнікі зменяць маршрут

Цягнік № 687/688 Мінск-Гродна-Мінск 7 і 15 чэрвеня будзе курсіраваць па маршруце Мінск-Масты-Мінск. Адпраўленне з Мінска ў 7:10 прыбыццё на станцыю Масты ў 11:01.

Замест бесперасадачных вагонаў Гродна-Масква прызначылі бесперасадачныя вагоны Масты-Масква з адпраўленнем з Мастоў 7 і 15 чэрвеня. Адпраўленне са станцыі Масты ў 16:27 прыбыццё ў Маскву ў 06:54. Адпраўленне з Масквы 6 і 14 чэрвеня ў 22:17 з прыбыццём ў Масты ў 11:01.

Чытайце таксама: Без Wi-Fi і з раскладнымі канапамі. Праехалі ў першым прычапным вагоне на Маскву

№ 679 Гродна — Віцебск 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідзель — Віцебск. Адпраўленне са станцыі Скідзель у 12:28, прыбыццё ў Віцебск у 22:42.

№ 632 Гродна — Гомель 7 і 15 чэрвеня паедзе спалучэннемі Масты — Гомель. Адпраўленне з Мастоў у 18:18, прыбыццё ў Гомель 07:54.

№ 623 Камунары — Орша — Гродна 6 і 14 чэрвеня прызначаецца ў паведамленні Камунары — Орша — Скідзель. Адпраўленне з Камунараў у 13:58, прыбыццё на станцыю Скідзель у 04:44.

№ 624 Гродна — Орша — Камунары 7 і 15 чэрвеня будзе рухацца па маршруце Скідзель — Орша — Камунары. Адпраўленне са станцыі Скідзель у 17:59, прыбыццё ў Камунары 09:37.

№ 609 Гомель — Гродна 6 і 14 чэрвеня паедзе спалучэннем Гомель-Скідзель. Адпраўленне з Гомеля ў 16:56, прыбыццё ў Скідзель 05:12.

№ 610 Гродна — Гомель 7 і 15 чэрвеня паедзе спалучэннем Скідзель — Гомель. Адпраўленне ад станцыі Скідзель у 20:34, прыбыццё ў Гомель 08:46.

Што з цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа

Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа Ліда-Гродна і Баранавічы-Гродна 7 і 15 чэрвеня паедуць скарочаным маршрутам і змененым раскладам да станцыі Скідзель і назад. Расклад цягнікоў можна даведацца на сайце Беларускай чыгункі.

Як пасажырам даехаць з Гродна ў Скідзель

Перавозіць пасажыраў паміж станцыямі Гродна, Жытомля і Скідзель 7 і 15 чэрвеня будуць аўтобусамі. Яны будуць адпраўляцца ад чыгуначнага вакзала ў Гродне і будуць курсіраваць да чыгуначнай станцыі Скідзель.

Адпраўленне з аўтобуса з Гродна ў 05.30, 15.20 і ў 20.17.

Будуць рамантаваць не толькі мост на перагоне Скідель-Жытомля

На станцыі Слонім з 6 па 20 чэрвеня таксама будуць праводзіць рамонтныя працы. З-за гэтага зменіцца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 620 Гродна-Віцебск.

Цягнік будзе адпраўляцца з Гродна 6, 8, 9, 13, 14, 16 і 20 чэрвеня ў 10.35 і паедзе праз станцыю Ліда, а не праз Ваўкавыск, як гэта адбываецца звычайна. Акрамя гэтага 6, 8, 9, 13, 14, 16 і 20 чэрвеня на ўчастку Баранавічы — Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам. Якім менавіта — Беларуская чыгунка не ўдакладніла.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025