Уладзімір Родчанка. Працуе ў адной з IT-кампаній Гродна. Фота: Руслан Кулевіч
На інжынера-праграміста Godel Technologies Уладзіміра Родчанка яшчэ 10 студзеня 2021 года завялі крымінальную справу за паклёп (арт. 188 КК). Гродзенец эміграваў з Беларусі і даведаўся пра справу толькі ў траўні 2022 года. Уладзімір звярнуў увагу, што справу па факце яго збіцця Следчы камітэт так і не распачаў.
У жніўні 2020 года айцішнік стаў на калені каля Гродзенскага гарвыканкама з фатаграфіяй пацярпелай напярэдадні падчас пратэстаў пяцігадовай дзяўчынкі. Родчанку затрымалі і збілі ў РАУС — ён трапіў у бальніцу.
«Теперь и у меня 188 ст. УК РБ… Клевета… Возбуждено оно ещё 10 января 2021 года, тем самым следственным комитетом, который отказался возбуждать дело по факту моего избиения на территории Ленинского РОВД Гродно. Кстати и двух месяцев не прошло, неужели я сам себя избил, а обвинил честных милиционеров? Не знаю почему только недавно они официально сообщили об этом, да и какая разница…», — напісаў Уладзімір.
12 жніўня 2020 года Уладзімір з трыма знаёмымі ўстаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Іх затрымалі, збілі ў РАУС і размалявалі твар маркерам. Увечары 12 жніўня Уладзімір трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Скаргу Родчанкі на дзеянні АМАП разглядалі Следчы камітэт і пракуратура. Пазней яго прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафавалі на 25 базавых велічынь (тады — 675 рублёў).
Да выбараў яго таксама судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Volkswagen Tiguan Уладзіміра Родчанка стаў адным з сімвалаў пратэсту ў Гродне. Айцішнік у чэрвені і ліпені 2020 года ездзіў на аўтамабілі з гучнай музыкай і бел-чырвона-белым сцягам.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…