З’явілася схема размяшчэння нацыянальных падворкаў, а таксама праграма XIII Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. Ад Замкавай вуліцы да плошчы Леніна размесцяць 17 падворкаў. Яны будуць адкрытыя толькі адзін дзень — 4 чэрвеня. Сам фестываль будзе доўжыцца тры дні - 3−5 чэрвеня.
Зараз у фестывалі будуць удзельнічаць прадстаўнікі 31 нацыянальнасці - на 5 менш, чым было на папярэднім свяце ў 2018 годзе. Нешматлікіх прадстаўнікоў дыяспар аб’ядноўваюць. Так падворак на Савецкай, 13 збярэ прадстаўнікоў адразу шасці культур: афганцаў, іранцаў, казахаў, кітайцаў, туркменаў і узбекаў. Замкавая, 13 аб’яднае народы Заходняй Еўропы: італьянцаў, немцаў, літоўцаў, эстонцаў і грэкаў. Гаспадары фестывалю — беларусы — размесцяцца на плошчы Леніна. Там і пачнецца 3 чэрвеня шэсце дыяспар, якое абяцаюць зрабіць адной з самых яркіх і запамінальных падзей фестывалю.
Схема размяшчэння падворкаў амаль не мяняецца з першага фестывалю 1996 года. Зараз змены нязначныя. Напрыклад, чувашы занялі месца грэкаў, а асобнага шматнацыянальнага падворку, як у 2018, сёлета не вылучаюць.
Чытайце таксама:
- Літоўцаў будзе менш, латышоў не будзе наогул. Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне
- «Залог Великой Победы» и Александр Солодуха. Что ждет гродненцев на XIII фестивале национальных культур
- Сцена Фестиваля национальных культур в 2022 году стоит в 8 раз дороже обычного. Есть эскизы