У Гродне ліквідуюць тры арганізацыі - у тым ліку аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Адвакату з Гродна Аляксандру Бірылаву працягнулі атэстацыю на паўгода. Аднаго з валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка ў траўні выклікалі ў пракуратуру. Рэдакцыя Hrodna. life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 17 па 22 траўня.
Грамадскую арганізацыю збіраюцца ліквідаваць праз суд па пазове Мінюста. Аб арганізацыі інфармацыі няшмат. Яшчэ ў ліпені-жніўні 2014 года праваабаронцы з Lawtrend заўважылі, што кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Воля да развіцця» Міхась Варанец быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваны ў сувязі з адсутнасцю ў арганізацыі інструкцыі аб ўтылізацыі адходаў.
Рашэнне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці было абскарджана ў суд і адменена ў сувязі з працэсуальнымі парушэннямі.
«Праз болей, чым паўгады, вязьнічная „пошта“ ў нашым ліставаньні запрацавала. Хай так і застаецца», — напісала яго жонка Вольга. Да гэтага ліста не прыходзілі больш за 240 дзён.
«Сапраўдным цудам для мяне стаўся твой ліст, які мне перадалі (№ 33 ад 20 сакавіка 2022 г.). Перадалі зьнянацку, раптоўна, практычна пасьля паўгоду ад таго дня, калі я апошняга разу атрымаў паштовую капэрту з тваім новым лістом, напісаным тваёю пяшчотнай рукою. Нават не ўяўляеш, якая для мяне гэта падзея!» — напісаў Дзяніс.
Стварыў яго гродзенскі мастак Марк Максімавіч. Аляксандра нарадзілася ў Гродне, дзіцем разам з бацькамі і братамі пераехала ў Кіеў. Больш падрабязную інфармацыю аб гісторыі урала дзяўчына распавяла ў Instagram.
У Белтэлекам ёй паведамілі, што сацыяльная рэклама аб супрацьдзеянні гвалту над дзецьмі транслявалася на тэлеканале «ЯСНАе TV» з 2019 года «выключна з мэтай папярэджання і прадухілення выпадкаў гвалту над дзецьмі».
«Улічваючы калектыўны зварот і той факт, што некаторыя міжнародныя сацыяльныя праекты, згаданыя ў рэкламным роліку, закрытыя, трансляцыя гэтай сацыяльнай рэкламы ў эфіры тэлеканала „ЯСНАе TV“ спыненая», — напісалі ў адказ на зварот.
З пастаноў, якія выносяцца судамі першых інстанцый, у другую інстанцыю, у апеляцыю абскарджваюцца парадку:
Астатнія судовыя пастановы ў вышэйстаячыя суды не абскарджваюцца. «Бакі альбо задаволеныя вынікам разгляду справы, альбо пагадзіліся з тым, што суд прыняў у дачыненні да іх законнае і справядлівае рашэнне, і прававых падстаў для яго абскарджання не існуе», — распавёў расійскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Валерый Калінковіч.
«2020 год у гэтую працу чагосьці асабліва ўнікальнага, я б сказаў, не ўнёс, як у прынцыпе, і ў іншыя сферы дзяржаўнага жыцця. Некаторыя прадстаўнікі судзейскага корпуса палічылі немагчымым для сябе працягваць працу ў тых умовах, якія складваліся ў 2020-м годзе. Яны пакінулі нашы шэрагі. Мы, у прынцыпе, з разуменнем паставіліся да іх вырашэння, таму што суддзёй нельга працаваць пад прымусам», — расказаў суддзя.
У судзе Лідскага раёна 19 траўня пачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага, паведамляе «Вясна».
Ён адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць па новых артыкулах Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе (Ліда) у жніўні 2020 года.
Раней такі ж суд прайграў Ігар Банцэр, які не хацеў плаціць, так як большасць часу правёў у ШІЗА за межамі ПУАТ.
Яго абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
У чым канкрэтна прызналі вінаватым мужчыну, пакуль невядома, піша «Вясна». Вядома, што яго ўтрымліваюць пад вартай з 17 лістапада 2021 года.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Ён адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Андрэя асудзілі прама ў РАУС, куды яго выклікалі. За што яго судзілі - невядома.
Першасная арганізацыя Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» 11 траўня прызнана экстрэмісцкай. Таксама прынята рашэнне аб забароне яе дзейнасці і ліквідацыі.
Аб іншых выкліках у Гродне пакуль невядома. У сярэдзіне траўня ў Мінску ў валанцёраў прайшлі масавыя ператрусы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Прычына — нібыта «зліў дадзеных» «Черной книги Беларуси» і «Карателей Беларуси».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у красавіку сілавікі затрымалі аднаго з валанцёраў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка і цяпер прыходзяць па кантактах, знойдзеных у яго запісной кнізе.
Паўгода таму яму далі адтэрміноўку атэстацыі на шэсць месяцаў, паколькі ён паказаў «недастатковы ўзровень ведаў заканадаўства, неабходных для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці». Адвакат павінен быў прайсці курсы павышэння кваліфікацыі.
Зараз Бірылаў абараняе палітвязня журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута і абвінавачаных па справе Мікалая Аўтуховіча.
Пра гэта паведамляюць чытачы Б**сат. «У канцы заявы трэба дапісаць: „Пераканаўча прашу вылічваць грашовую суму ў памеры X% з майго заробку“. Прыкладна 0.3%, капейкі, але… народа-та шмат», — распавялі чытачы.
«Теперь и у меня 188 ст. УК РБ… Клевета… Возбуждено оно ещё 10 января 2021 года, тем самым следственным комитетом, который отказался возбуждать дело по факту моего избиения на территории Ленинского РОВД Гродно. Кстати и двух месяцев не прошло, неужели я сам себя избил, а обвинил честных милиционеров? Не знаю, почему только недавно они официально сообщили об этом, да и какая разница…» — напісаў Уладзімір Родчанка ў Facebook.
Уладзімір Родчанка — інжынер-праграміст у Godel Technologies. Падтрымліваў акцыі салідарнасці ў Гродне ў 2020 годзе. 12 жніўня 2020 года Уладзімір з трыма знаёмымі ўстаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Гродзенцаў затрымалі, збілі ў РАУС і размалявалі твар маркерам. Уладзімір трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Потым ён з’ехаў з Беларусі.
Пасяджэнні па справе ўладальніка крамы «АвтоЗапчасти» Віктара Рукшы пачаліся ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 траўня. Яго судзяць за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (арт. 424 ч. 3 КК) і ўхіленне ад выплаты падаткаў (арт. 243 ч. 2 КК у рэдакцыі да 26 траўня 2021 года). У жніўні 2020 года Віктар паскардзіўся на сілавікоў. На яго завялі крымінальную справу. Некалькі месяцаў Рукша спрабаваў абскардзіць у судах акты, на падставе якіх яго абвінавацілі, але безвынікова.
Першае судовае пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча пачалося 18 траўня ў залі суда Турмы № 1. Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Агулам судзяць групу з 12 чалавек. Двое з іх нібыта «асабліва небяспечныя». У час суда яны будуць знаходзіцца ў асобных клетках «стаканах».
19 траўня ў судзе пачалі зачытваць абвінавачванне Аўтуховічу.
У дзяржаўныя кнігарні раніцай 18 траўня паступіла распараджэнне: зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984». Гэту інфармацыю Hrodna. life пацвердзілі ў кнігарнях «Раніца» і «Праметэй» у Гродне, якія ўваходзяць у прадпрыемства «Белкніга».
У Гродзенскім абласным судзе пачалі працэс ліквідацыі дзвюх грамадскіх арганізацый. Гэта — абласны спартыўна-патрыятычны клуб «Гонар Радзімы» і Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. У той жа час улады рэгулярна кажуць аб «генацыдзе беларускага народа», патрыятызме і захаванні гістарычнай памяці.
Іерэя Андрэя Наздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы (прыход храма Свяціцеля Спірыдона Тріміфунцкага), вызвалілі з пасады. Указ іерэй Андрэй Ноздрын атрымаў 18 траўня 2022 года. Разам з пасадай настаяцеля Наздрын таксама страціў пасаду кіраўніка місіянерскага аддзела і адказнага па пытаннях фізічнай культуры і спорту Гродзенскай епархіі.
Гродзенскі навінавы рэсурс 015. by перастаў адкрывацца ў Беларусі 20 траўня. Пры спробе зайсці на яго высвечваецца паведамленне, што «доступ абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Праз VPN сайт адкрываецца.
Фрык-тэатр «Гексаген» павінен быў выступіць на Ночы музеяў у Гродне. Гэта абурыла праўладную актывістку Вольгу Бондараву. У выніку афіша падзеі знікла з сайта Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры (ГЦК). Па горадзе пайшлі чуткі, што «Гексаген» наогул плануюць выгнаць з цэнтра. Журналіст Hrodna. life спытаў пра адмену мерапрыемства і будучыню тэатра ў дырэктара ГЦК Уладзіміра Сацюка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на 21 траўня 2022 у Беларусі налічваецца 1204 палітычныя зняволеныя. Але некаторых зняволеных палітычнымі дагэтуль не прызналі. Напрыклад, Мікалая Аўтуховіча, над якім ідзе суд у гродзенскай турме. Hrodna. life спытаў праваабаронцу і актывістку, чаму не ўсіх зняволеных прызнаюць палітычнымі, якія крытэрыі прызнання і ці трэба іх мяняць.
Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей.
Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў інфармацыйную прадукцыю MOST Media экстрэмісцкай. Гэта адбылося яшчэ 28 красавіка 2022 года, але ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэнне дадалі толькі ў сярэдзіне траўня. Разам з сайтам экстрэмісцкімі прызналі суполкі ў ВКонтакте і Facebook, а таксама Telegram-канал.
Таксама прызналі экстрэмісцкімі:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…