Крыніца: iz.ru
Мыючыя сродкі, парашкі і гелі некаторых гандлёвых марак забаранілі прадаваць у Беларусі. Сярод іх папулярны сродак для дзіцячай вопраткі «Ушастый нянь» і пральны парашок «Tide Автомат Яркие Цвета». Рашэнне пра забарону прыняў Дзяржстандарт. Інфармацыя пра забарону з’явілася на сайце «Опасная продукция», які вядзе Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі.
Тавары, якія занесеныя ў спіс небяспечнай прадукцыі, забаронена прадаваць, увозіць у краіну, іх трэба выняць з абароту.
Чытайце таксама: Санкции, ограничения и отмены. Чего лишилась Беларусь из-за российской агрессии против Украины
У маркіроўцы сродкаў вытворцы пазначылі прызначэнне «для прання вырабаў у пральных машынах любога тыпу». Пры гэтым, паводле Дзяржстандарту, іх нельга прымяняць у пральных машынах з франтальнай загрузкай: паказальнік «пенаствараючай уласцівасці» перавышае норму.
Пры норме пенаўтварэння ў 180 мм мыючыя сродкі ўтваралі 212±6 мм.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…