Веласіпед вытворчасці гродзенскай фабрыкі “Niemen” прадаюць на інтэрнэт-аўкцыёне Allegro.pl. Яго цана – амаль 10 тыс. злотых (больш за 5,5 тыс. рублёў). Сёння падобныя ровары можна знайсці ў калекцыянераў. У дзяржаўных музеях Беларусі прадукцыі фабрыкі “Niemen” няма.

Купіць “Нёман” можна за 10 000 злотых. У Польшчы прадаюць рэдкі стогадовы веласіпед
Веласіпед гродзенскай фабрыкі “Niemen” які прадаюць з аўцыёна. Крыніца: Allegro.pl.

Адрэстаўраваны веласіпед выставіў на продаж кракаўскі ламбард. Паводле інфармацыі прадаўца, ровар у час Другой сусветнай вайны захапілі немцы і ён мог быць на ўзбраенні 203-й дывізіі бяспекі ў роце связію. Пра гэта мог сведчыць раней прымантаваны багажнік ад нямецкага веласіпеда “Torpenfahrad”, напісана ў апісанні тавара на Allegro.pl. Ровар захаваўся добра, бо больш за 70 гадоў праляжаў у сухім месцы.

Ці ёсць у Гродне веласіпеды фірмы “Niemen”

Беларускі калекцыянер Андрэй Камоска сабраў для Гродна веласіпед “Нёман” з арыгінальных дэталяў. Яго набыла былая кіраўнічка грамадскай арганізацыі “ВелаГродна” Юлія Каляда. 

Купіць “Нёман” можна за 10 000 злотых. У Польшчы прадаюць рэдкі стогадовы веласіпед
Юлія Каляда з веласіпедам “Неман”. Фота з асабістага архіва Юліі.

Чытайце таксама: «Считаю его достоянием города». Теперь и в Гродно появился свой велосипед «Неман»

Калі і дзе ў Гродне выраблялі веласіпеды “Niemen”

У 1894 годзе бацька і сын Нохум і Лазар Старавольскія з заможнай яўрэйскай сям’і заснавалі на ўласнай зямлі ў Гродне невялікую слесарскую майстэрню. Партнёрам пачынання стаў купец Ісаак Піваварскі. Майстэрня размяшчалася на сучаснай вуліцы Маладзёжнай. Невялікае прадпрыемства змагло перажыць Першую сусветную і Савецка-польскую вайну. У сярэдзіне 1920-х гадоў пры заводзе ўжо працавала крама Старавольскіх, дзе прадавалі ровары нямецкай фірмы «Durkopp» і іншых марак, швейныя машынкі «Pfaff», «Omega» і іншыя.

Неўзабаве яна пачаліся вырабяць свае ровары. Гродзенскія ровары міжваеннага перыяду па сваёй канструкцыі былі якаснымі копіямі найлепшых нямецкіх мадэляў, такіх як «Durkopp», але з некаторымі адрозненнямі.

У сярэдзіне 1930-х гадоў на прадпрыемстве працавала каля 100 чалавек. Гродзенскія ровары карысталіся папулярнасцю не толькі ў Гродне, але і на тэрыторыі Заходняй Беларусі, сярод паштальёнаў і вайскоўцаў.

Купіць “Нёман” можна за 10 000 злотых. У Польшчы прадаюць рэдкі стогадовы веласіпед

Чытайце таксама: «Старавольскія злавілі момант». Як у Гродне рабілі ровары і матацыклы «Нёман»

Колькі каштавалі гродзенскія веласіпеды і матацыклы?

У 1930-х гадах цана за веласіпед фірмы “Нёман” была 140 злотых. Згодна з брашурай тых часоў, матацыкл каштаваў 975 злотых.

976 злотых – прыкладны аклад генерала арміі ці прафесара ў той час, або чатыры аклады настаўніка, або два аклады лекара, ці пяць акладаў паштальёна, або 7-8 акладаў звычайнага некваліфікаванага рабочага.

 Чытайце таксама: