Міжнародны дзень музеяў штогод адзначаюць 18 траўня. Некаторыя музеі ў свеце ў гэты дзень працуюць да позняй ночы і пускаюць наведвальнікаў бясплатна. Музеі Гродна і вобласці таксама падрыхтавалі святочныя праграмы. Hrodna.life сабраў гід па імпрэзах у музеях.
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей будзе адзначаць Міжнародны дзень музеяў 21 траўня. Асноўная частка праграмы адбудзецца ў Новым замку. Яна называецца «Ноч дэтэктыўных гісторый».
У праграме:
19.45 — 20.00 — Музычнае прывітанне ад калектыву «КВАРТА»
20.00 — 20.10 — Урачыстае адкрыццё мерапрыемства
20.10 — 21.40 — Дэманстрацыя тэхнічнага кінафільма
20.40 — 23.00 — Настольныя гульні «Hobby Games»
20.40 — 23.00 — Гульня ў мафію
20.40 — 23.30 — Квэст «У Пошуках Скарбу»
21.45 — 23.00 — Майстар-клас «Дактыласкапія»
21.45 — 23.00 — Майстар-клас «Стварэнне фотаробата»
На тэрыторыі Старога замка абудзецца музычная частка праграмы:
22.00−22.45 — Канцэрт кавер-бэнда «Hit Hunter»
22.45−23.30 — Музычная праграма ад DJ SEKONE100
На працягу ўсёй праграмы можна наведаць:
19.45 — 23.30 — Фотазону ў Новым замку
20.00 — 23.00 — Фудкорт у Новым замку
20.10 — 23.30 — Музейныя экспазіцыі ў Новым і Старым замках
Колькі гэта каштуе:
Мерапрыёмства (разам з музычнай праграмай):
Дарослыя — 12 рублёў;
Студэнты — 10 рублёў;
Школьнікі - 8 рублёў.
Музычная праграма DJ SEKONE100 (асобна) — 5 руб.
Ноч музеяў адзначацыць і Гродзенскі цэнтр культуры. Праграма пачнецца 20 траўня ў Гродзенскай выставачнай зале з выставы «Тату ў свеце мастацтва» ў 19:00. У 20:00 адбудзецца экскурсійная праграма «Рамантыка XVIII стагоддзя» з удзелам фрык-тэатра «Гексаген».
У 21:00 у канцэртнай залі адбудзецца канцэрт «Рок скрозь класіку» і гурта «Astrio Plus» з горада Мінску. Поўны пакет удзела ва ўсіх імпрэзах каштуе — 20 руб.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей у межах акцыі «Ноч музеяў» ладзіць Музейны трыпціх «Магія агню і сятла». Імпрэзы адбудуцца з 20 па 22 траўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, Лідскім замку і доме Валянціна Таўлая.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей
Калідоры, холы і залы музея арганізатары плануюць пераўтварыць ў інтэрактыўную прастору, напоўненую магічным агнём і святлом экспанатаў. Там 20 траўня прадставяць шэраг перформансаў, майстар-класаў і інтэрактыўных фотазон.
З 18:00 па 24:00 можна будзе пачуць розныя музычныя кампазіцыі: оперныя спевы, аўтарскія песні, рэтрапласцінкі. Таксама можна будзе стаць удзельнікам інтэлектуальнай гульні «Музееманія» і наведаць тэатр ценяў. Для юных наведвальнікаў арганізуюць шоў мыльных бурбалак і неонавую вечарыну.
Колькі гэта будзе каштаваць:
Дарослыя — 12 рублёў;
Студэнты — 10 рублёў;
Дзеці - 6 рублёў.
Лідскі замак
На тэрыторыі Лідскага замка 21 траўня арганізуюць праграму «Жывая гісторыя» ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан» і «Веруш», а таксама канцэрт сярэднявечнай групы «Скудрынка». Арганізатары абяцаюць, што каля ўвахода ў замак наведвальнікаў будуць сустракаць артысты-хадулісты тэатра «Ergo Bibamus», якія пагутараць, станцуюць і паціснуць усім рукі.
У замку можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя музейныя экспазіцыі з унікальнымі экспанатамі. З-за эфектаў уласцівых начному асвятленню музейныя прадметы павінны набыць новае аблічча, а іх агляд павінен стаць займальнай і захапляльнай прыгодай, — напісалі арганізатары.
Колькі гэта будзе каштаваць:
Дарослыя — 15 рублёў;
Студэнты — 12 рублёў;
Дзеці - 9 рублёў.
Скончаць святочную ноч калектывы з Гродна, Ліды, Брэста з вогненным шоў.
Дом Валянціна Таўлая
У доме Валянціна Таўлая 22 траўня адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза. Падчас мерапрыемства можна будзе сустрэцца з творчымі людзьмі Лідчыны ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Святліца». Там інсцэнуюць апавяданні і арганізуюць інтэрактыўныя фотазоны.
Падчас арт-праграмы «Балкон» на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы літаратурнага аддзелу выступяць музыкі і пісьменнікі.
Колькі гэта каштуе:
Дарослыя — 2 рублі;
Студэнты — 1,5 рублі;
Дзеці - 1 рубль.
Для наведвання ўсіх імпрэзаў ёсць магчымасць набыць комплексныя квіткі:
Дарослы — 23,00 руб.,
Студэнцкі - 18,00 руб.,
Дзіцячы — 12,00 руб.
У Навагрудку Міжнародны дзень музеяў пройдзе 21 траўня ў Навагрудскім гісторыка-карязнаўчым музеі, а таксама ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.
У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі «Ноч музеяў 2022» адбудзецца з 18:00 да 21:00.
У праграме:
Бясплатнае наведванне музея
Фотазона «Рыцары Сярэднявечча»
Танцавальная праграма «Міндоўг запрашае патанцаваць»
Акцыя «Падары прадмет музею»
На працягу дня: гульня-квэст «У пошуках скарбаў Міндоўга» (група да 14 чалавек) і бяспройгрышная латэрэя.
У Доме-музеі Адама Міцкевіча «Ноч музеяў 2022» пачнецца ў 18:00.
У праграме:
18.00 — 19.00 — Інтэрактыўная экскурсія з сябрам Адама Міцкевіча (залы асноўнай экспазіцыі).
19.00 — 20.00 — Тэматычная экскурсія-дэгустацыя «Пані Гаспадыня частуе…» (выстаўка «Малюнкі сельскага жыцця»).
20.00 — 21.00 — Літаратурна-музычны салон (Гасцёўня):
Фотазона «Інструмент душы» — стварэнне ўспамінаў
«Искусство владения веером» — тайныя веды
«Всё сказано строкой…» — дэкламацыя любімых радкоў
«Выстаўка аднаго прадмета» — цікавае з фондаў.
У Вялікай Бераставіцы адзначаць міжнародны дзень музеяў будуць 20 траўня. Мерапрыемства «Вавёрчыны пацехі» пройдзе ў Музеі вавёркі. Праграма адбудзецца з 18:00 па 20:00.
У праграме:
Колькі гэта каштуе:
Дарослыя — 5 руб.
Дзеці - 2 руб.
У Іўеўскім музеі нацыянальных культур уваходным квітком будзе ўключаны ліхтарык мабільнага тэлефона. Імпрэза адбудзецца 18 траўня з 18:00 па 22:00.
У праграме:
18:00 — Адкрыццё выставы «Я чую сэрцам» (аўтарка — Алена Санько, г. Ліда).
Майстар-клас па стварэнні карцін масціхінам
Масціхін — спецыяльны інструмент, які выкарыстоўваюць ў алейным жывапісы для змешвання альбо выдалення незасохлых астаткаў фарбы, ачыстцы палітры альбо нанясення густой фарбы на холст.
Мерапрыемствы да Міжнароднага Дня музеяў 2022 адбудуцца ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі 18 траўня. Пачатак праграмы ў 11:30.
У праграме:
Пешаходная экскурсія з гараджанкай"Гісторыя адной вуліцы"
Конкурс малюнкаў на асфальце
Прагляд буктрэйлераў
Канцэртная праграма
Аквагрым
Бяспройгрышная латарэя
У Музеі-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага 21 траўня ў 15.00 пачнецца мерапрыемства «Веліч паўночных Афін».
У праграме:
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства:
Прэзентацыя выставы «свет абразоў» мастачкі Ядвігі Сянько.
Духоўна-асветніцкая праграма «Велікодная радасць» дзіцячага царкоўнага хора «Праменьчык» пры храме Праабражэння Гасподняга г. Смаргоні.
Канцэртная праграма
«Шэдэўры вакальнай музыкі» ў выкананні саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Кірыл Старасценка.
Экскурсія па музею-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага
Кошт квітка — 10 рублёў.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…