Дзмітрый Карбышаў. Фота: russian7.ru
Пастаянную экспазіцыю народнага мемарыяльнага музея Дзмітрыя Карбышава аформяць у СШ № 15, якая носіць яго імя. Пакуль музей на стадыі распрацоўкі дызайн-праекта. Сярод іншага, з’явіцца экспазіцыя «Генерал Карбышаў у глыбе лёду».
Экспазіцыя раскажа пра біяграфію Карбышава, яго сям’ю і гібель. Адзін з раздзелаў - «Карбышаў у нямецкім палоне». Для пабудовы экспазіцыі будуць выкарыстоўваць дэкарацыі ў выглядзе таварнага вагона для дастаўкі вязняў канцлагераў. А таксама асабістых рэчаў і прадметаў зняволеных — валізкі, каштоўнасці, гадзіны, залатыя зубы, фатаграфіі мірнага часу, абутак, адзенне, акуляры, валасы, нажніцы, паласатыя піжамы.
Дзмітрый Карбышаў - рускі і савецкі фартыфікатар, ваенны інжынер. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З пачатку Другой сусветнай вайны яго камандзіравалі ў Заходні асаблівы ваенны акруга, дзе ён інспектаваў ход будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна. 18 лютага 1945 года ваеннапалонны быў забіты ў палоне ў канцлагеры Маўтхаўзен. Пасмяротна яму прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. У Гродне ў яго гонар названая вуліца і школа.
У музеі таксама з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду».
На музей выдаткуюць 60 000 рублёў з гарадскога бюджэту. У планах аформіць яго з 1 па 20 чэрвеня. Зала будзе складацца з двух пакояў і размяшчацца на другім паверсе. Для запаўнення прасторы будуць выкарыстоўваць панарамныя фота на тэмы, прадстаўленыя ў экспазіцыі музея. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі праводзіць запыт цэнавых прапаноў да 20 траўня.
Музей зробяць у мэтах «адукацыйнай, выхаваўчай і грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці». Ён будзе накіраваны на «герояў Вялікай Айчыннай вайны 1941−1945 г, патрыётаў сваёй Радзімы, на гісторыю і павышэнне нематэрыяльнай матывацыі наведвальнікаў музея».
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…