У Гродне на Вішняўцы пабудуюць другую Каложу. Вось як яна будзе выглядаць (абноўлена)

Новы храмавы комплекс плануюць пабудаваць на скрыжаванні Індурскай шашы і вул. Малахавіцкай. Адным з прататыпаў храма выбралі Каложскую (Барысаглебскую) царкву XII стагоддзя. Новы храм асвецяць у гонар праваслаўнага святога Аляксандра Неўскага, піша Telegram-канал Urban Hrodna.

Храм спраектаваны ў стылістыцы Гродзенскай архітэктурнай школы старажытнарускага дойлідства, з арыентацыяй на візантыйскую і раманскую архітэктуру. Паводле разлікаў праекціроўшчыкаў, ён павінен змясціць 286 чалавек. Праект распрацоўвае майстэрня «Прохрам».

Комплекс будынкаў узвядуць паміж Індурскай шашой і прыватным сектарам. Плошча забудовы храма складзе 498,7 м², агульная плошча забудовы на ўчастку — 1285,8 м². У комплекс уваходзяць:

  • асноўны храм,
  • званіца над уваходнай групай,
  • парафіяльны дом,
  • малы храм-капліца,
  • вадасвятная капліца,
  • гараж-майстэрня,
  • дзіцячая пляцоўка,
  • паркоўкі: 2 для вернікаў - усяго на 27 месцаў, уключна з месцамі для людзей з інваліднасцю, 2 для прычта — усяго на 8 месцаў.
  • пляцоўка ТБО.
Так будуць выглядаць фасады з боку Індурскай шашы. Крыніца: Urban Hrodna

Храм даўжынёй 24,84 м, шырынёй 12,1 м запланаваны як цэнтральны аб’ект комплексу. Вышыня да яблыка крыжа складзе 19,95 м. На ніжнім паверсе асноўнага храма размесцяць крыптавы храм і тэхнічныя памяшканні.

Асноўны будаўнічы матэрыял — цэгла (сцены 770 мм), для вонкавага аздаблення выкарыстоўваюць плінфу (тонкі цэгла) і клінкерную плітку, стылізаваную пад плінфу. Фасады ўпрыгожаць характэрнымі для Каложскай царквы ўстаўкамі з паліраваных каляровых валуноў і паліраванай керамічнай пліткі (маёлікі) з крыжовай арнаменталістыкай. Па праекце, пры павелічэнні вышыні колькасць і памер валуноў памяншаецца. Аконныя праёмы звонку, па-над шклопакетамі, закрыюць каменнымі накладкамі са светлавымі праёмамі ў выглядзе дэкаратыўных колаў і дробных трыкутнікаў. Дзверы металічныя, арачныя фрамугі з барэльефамі. Закамары і арачныя вокны з дзвярыма ўпрыгожаны плінфай. Купал мае плоскае аснаванне, характэрнае для дамангольскага перыяду старажытнарускага дойлідства. Матэрыял даху — свінец. Купал — свінец або набеленае золата.

У аснове храма — крыжова-купальная схема з трыма паўкруглымі апсідамі, алтар традыцыйна прыўзняты і накіраваны на ўсход. Алтарную апсіду ўпрыгожаць мазаікай. Храм перакрыты скляпеннямі і вянчаецца адным светлавым барабанам на чацверыку з ветразямі ў інтэр'еры і купалам зверху. У будынку будзе тры ўваходу.

Парафіяльны дом плануюць на тры паверхі. Ніжні паверх будзе падвальны, там размесцяць санвузлы, кацельню для ўсяго комплексу, інжынерныя і падсобныя памяшканні. На першым паверсе будынка спраектавана вялікая зала сходаў, да яе прымыкае трапезная з кухняй. Таксама на паверсе будуць класы, санвузлы, гардэроб і хол. На другім паверсе размесцяць кабінеты і пакоі адпачынку. У парафіяльным доме збіраюцца стварыць цэнтр духоўна-маральнай асветы моладзі і музей першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Візуальнай дамінантай ансамбля, заўважнай з шашы, будзе чатырох’ярусная званіца. Пры ёй размесцяць вартоўню і краму.

Званарня

Праезды на генплане забяспечаць пажарны аб’езд, доступ да ўсіх будынкаў і магчымасць хросных хадоў. Надзел азеляняць, размесцяць лаўкі, агароджы. Паркоўку для аўтобусаў плануюць размясціць з іншага боку вул. Малахавіцкай, насупраць званіцы. Мяркуючы па схеме, на тэрыторыі храма перад дзіцячай пляцоўкай паставяць помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні Гродна. У куце тэрыторыі захаваюць існуючы мемарыяльны крыж.

Схема размяшчэння храмавага комплексу і аб’ектаў на ім. Крыніца: Urban Hrodna
Візуалізацыя будынкаў на ўчастку. Крыніца: prohram.com

Калі пройдуць грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні пройдуць з 24 траўня па 17 чэрвеня. Заўвагі і прапановы з паметкай «Грамадскае абмеркаванне» прымае:

  • Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023, Гродна; e-mail: gorisp@gorod.grodno.by; сэрвіс «Электронныя звароты» на сайце гарвыканкама);
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, Гродна; e-mail: arhitektura@gorod.grodno.by).

Убачыць праект можна з 24 мая па 7 чэрвеня ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. А. Тызенгаўза, 3).

Прэзентацыя праекта пройдзе 8 чэрвеня, у 15:00, у каб. № 1 упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Планавалі будаваць копію храма да руйнавання

У новым храме задумвалі ўзнавіць першапачатковы выгляд Каложскай царквы ў XII стагоддзі адразу пасля пабудовы. Так ідэю будаўніцтва патлумачыў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній падчас гашэння паштовага блока «Каложская ікона Божай Маці» восенню 2021 года. Таксама ён казаў, што храм прысвецяць 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Храм задумалі як «помнік міру, згоды і працягу глыбокіх хрысціянскіх традыцый».

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024