«Беларусбанк» з 14 траўня ўвёў забарону на зняцце гатоўкі ў банкаматах і пунктах выдачы наяўных грошай (аддзяленнях) банка з картак Visa банкаў-нерэзідэнтаў. Інфармацыя пра гэта з’явілася у афіцыйным Telegram-канале банка. Адзначана, што гэта часовая забарона.
Абноўлена: з 15 траўня ва ўсёй інфраструктуры БНБ-Банка (у банкаматах, тэрміналах у касах, пунктах абмену валют) таксама часова прыпынілі магчымасць здымаць гатоўку з картак Visa і Mastercard замежных банкаў.
Да гэтага з 29 красавіка «Беларусбанк» уводзіў часовае абмежаванне на выдачу гатоўкі па картках Visa, Mastercard і UnionPay International ад банкаў-нерэзідэнтаў. Здымаць дазволілі толькі 200 рублёў на тыдзень на адну карту. З 26 красавіка банк забараніў ўваходныя пераводы з-за мяжы ў беларускіх рублях на свае карткі Visa і Mastercard — таксама часова. У крамах расплачвацца такімі картамі пакуль магчыма.
«Беларусбанк» валодае самай вялікай сеткай банкаматаў у краіне.
З 29 красавіка перапыніў падтрымку пераводаў беларускіх рублёў з картак, эмітаваных замежнымі банкамі, на свае карткі Visa і Mastercard «Прыёрбанк». Пры гэтым пераводы ў замежнай валюце ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме. Такую забарону ўвяла большасць беларускіх банкаў: праз розніцу курсу рубля ўнутры Беларусі і за яе межамі банкі страчвалі грошы.
На якіх умовах і дзе трымальнікі картаў банкаў-нерэзідэнтаў могуць зняць гатоўку, удакладніў Myfin.by.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…