На вуліцы Перамогі будуць укладаць асфальт. У сувязі з гэтым на тры дні, з 13:00 13 траўня да 05:00 16 траўня, цалкам закрыюць рух транспарту праз мост на вул. Перамогі, паведамляе «Гродно Плюс». Грамадскі транспарт у гэтыя дні паедзе па-іншаму. Прыпынак «Аўтобусны парк» (з боку крамы «Ювіта») на 10 дзён перанясуць у іншае месца.
З 10:00 11 траўня да 24:00 20 траўня транспарт у бок развязкі будзе будзе спыняцца бліжэй да скрыжавання праспекта Я. Купалы і вуліцы Гая, паведамляе канал Urban Hrodna. Перанос звязаны з дарожна-рамонтнымі працамі.
Раней стала вядома, што на прыпынку «Шклозавод» на вул. Перамогі (у бок пр. Янкі Купалы) транспарт не будзе спыняцца з 10 траўня (з 9.00) да 20 траўня (24.00).
Як паедзе транспарт
Аўтобусы
№ 1 «Механічны завод — Вішнявец»: прыпынак «Механічны завод» — вул. Пралетарская (без зменаў), далей: вул. Лідская — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова, далей па сваім маршруце без зменаў, назад таксама;
№ 2 «Вуліца Перамогі - Дзевятоўка-5» курсаваць не будзе;
№ 8 «Вуліца Урублеўскага — Вішнявец»: прыпынак «Вуліца Урублеўскага» — вул. Маставая (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага — шаша Індурская, далей па сваім маршруце без зменаў, назад таксама;
№ 12 «Багушэвіча-2 — вуліца Моладзевая» зменіцца на маршрут № 12 «Багушэвіча-2 — гарадская бальніца № 4», які будзе курсаваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Пестрака — праспект Янкі Купалы — прыпынак «Гарадская бальніца № 4», назад гэтаксама;
№ 17 «Сярэдняя школа № 3 — Грандзічы-3»: прыпынак «Сярэдняя школа № 3» — вул. Фамічова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — вул. Лідская — праспект Касманаўтаў — вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі — вул. Дзяржынскага, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 21 «Паўднёвы — вуліца Моладзевая» зменіцца на маршрут № 21 «Паўднёвы — гарадская бальніца № 4», які будзе курсаваць: прыпынак «Паўднёвы» — вул. Перамогі (без змен), далей: вул. Пестрака — праспект Янкі Купалы — прыпынак «Гарадская бальніца № 4», назад гэтаксама;
№ 23 «Хімвалакно (СП „Цеста“, УПП „Дарожнік“) — Фолюш»: прыпынак «Хімвалакно (СП „Цеста“, УПП „Дарожнік“)» — вул. Славінскага (без зменаў), далей: кальцавая развязка шашы Індурскай — вул. Славінскага — вул. Перамогі, далей: вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Данілава — вул. Вольгі Соламавай — вул. Лізы Чайкінай — прыпынак «Фолюш», назад гэтаксама;
№ 26 «Вуліца Маладая — Забалаць»: прыпынак «Вуліца Маладая» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова — вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Гарнавых, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 36 «Вішнявец — Ласосна-4»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Гарнавых, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 38 «Вуліца Маладая — Калбасіно»: прыпынак «Вуліца Маладая» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — праспект Кляцкова — вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Сакалоўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 39 «Абласная філармонія — рынак «Паўднёвы» курсаваць не будзе;
№ 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка»: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» — вул. Гарнавых (бяз зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Маслакова — праспект Лебедзева, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 42 «Вішнявец-Калбасіно» курсаваць не будзе;
№ 44 «Вішнявец-Фолюш» курсаваць не будзе;
№ 51 «Вуліца Багушэвіча — Плошча Дзекабрыстаў»: прыпынак «Вуліца Багушэвіча» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: вуліца Пестрака — вуліца Перамогі — вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул.Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Плошча Дзекабрыстаў» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 58 «Фолюш — рынак «Паўднёвы»: прыпынак «Фолюш» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага — вул. Перамогі — праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак «Паўднёвы»» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі - вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 59 «Забалаць — рынак «Паўднёвы»: прыпынак «Забалаць» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў - вул. Лідская — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — вул. Паўднёвая, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 60 «Вуліца Дамброўскага — рынак «Паўднёвы»: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» — вул. Гарнавых (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак «Паўднёвы»» — праспект Янкі Купалы (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі - вул. Славінскага — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў.
Маршруткі
№ 8тк «Вішнявец — Гарадская клінічная бальніца № 3»: прыпынак «Вішнявец» — прыпынак «Вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул.Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі — вул. Пучкова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул. Маставая, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Гарнавых (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 11тк «Вуліца Рэпіна — рынак „Паўднёвы“ (Вішнявец)»: прыпынак «Вуліца Рэпіна» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак „Паўднёвы“ (Вішнявец)» — прыпынак «Вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі — вул. Пучкова — вул. Суворава — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 12тк «Альшанка — Дзевятоўка-5»: прыпынак «Альшанка» — прыпынак «Вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі — вул. Пучкова — вул. Суворава — вул. Савецкіх Пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 17тк «Дзевятоўка-5 — рынак „Паўднёвы“ (Альшанка)»: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Гарнавых (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Рынак» Паўднёвы «(Альшанка)» — прыпынак «вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі — вул. Пучкова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул. Маставая, далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 32тк «Вішнявец — КБМ»: прыпынак «Вішнявец» — прыпынак «Вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі - вул. Пучкова-вул. Суворава — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «КБМ» — вул. Савецкіх пагранічнікаў (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў;
№ 36тк «Вуліца Міндэнская — вуліца Урублеўскага»: прыпынак «Вуліца Міндэнская» — прыпынак «Вуліца Фамічова» (без зменаў), далей: вул. Пестрака — вул. Перамогі — зав. Перамогі — вул. Пучкова — вул. Суворава — вул. Гарнавых — вул. Маставая, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Урублеўскага» — вул. Гарнавых (без зменаў), далей: вул. Суворава — вул. Пучкова — зав. Перамогі — прыпынак «Вуліца Перамогі», далей па сваім маршруце без зменаў.
Тралейбусы
№ 8 «Хімвалакно — КБМ» зменіцца на маршрут № 8 «Універсам Кастрычніцкі — КБМ», які будзе курсаваць: прыпынак «Універсам Кастрычніцкі» — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;
№ 9 «Хімвалакно — БелТАПАЗ» зменіцца на маршрут № 9 «Вуліца Гарнавых — БелТАПАЗ», які будзе курсаваць: прыпынак «Вуліца Гарнавых» — вул. Гарнавых — вул. Маставая, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «БелТАПАЗ» — прыпынак «Плошча Савецкая» (без зменаў), далей: вул. Маставая — вул. Гарнавых — прыпынак «Вуліца Гарнавых»;
№ 12 «Хімвалакно — Дзевятоўка» зменіцца на маршрут № 12 «Універсам Кастрычніцкі - Дзевятоўка», які будзе курсаваць: прыпынак «Універсам Кастрычніцкі» — вул. Савецкіх пагранічнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама.
Чытайце таксама: Рух транспарту на вуліцы Ажэшкі зноў перакрыюць. Калі і як надоўга?