Мікалая Аўтуховіча будуць судзіць у гродзенскай турме

Пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча будзе праходзіць не ў будынку абласнога суда, як паведамлялася раней. Для працэсу вызначылі памяшканне для суда ў турме. Сам суд перанесены з 16 на 18 траўня.

Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Раней паведамлялася, што 18 траўня пачнецца судовы працэс і ва Уладзіміра Гундара — імаверна, разам з Мікалаем у гэты дзень пачнуць судзіць усіх фігурантаў «справы Аўтуховіча», піша Telegram-канал «Право им**т».

Мікалая Аўтуховіча затрымалі ў снежні 2020 года. Яго абвінавацілі ў стварэнні «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці — падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала у Гродзенскі абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча і яго ўдзельнікаў «групы». Яго будуць судзіць за:

  • стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй па ч.ч. 1−3 арт. 285 КК,
  • замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 КК,
  • здрада дзяржаве па ч. 1 арт. 356 КК (інкрымінавана толькі Аўтуховічу),
  • распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па ч. 3 арт. 130 КК,
  • заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, па ч. 3 арт. 361 КК,
  • замах на ўцягванне ў тэрарыстычную дзейнасць па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 290−2 КК,
  • акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго паводле ч. 3 арт. 289, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 КК,
  • незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, у тым ліку падрыхтоўка да такіх дзеянняў па ч. 3 і ч. 4 арт. 295, а таксама ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 295 КК,
  • незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, камплектаў боепрыпасаў да яе, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад па ч. 3 арт. 333−1 КК,
  • незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, якое дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, па ч. 1 арт. 295−3 КК;
  • арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, па ч. 1 арт. 342,
  • укрывальніцтва цяжкага злачынства па ч. 1 арт. 405 КК.

Суддзя — Максім Філатаў. Яго прызначылі суддзёй Гарадзенскага абласнога суда на пяць гадоў. Раней ён працаваў намеснікам старшыні і суддзі суда Лідскага раёна. Асудзіў памерлага ў калоніі Вітольда Ашурка, трапіў у чацвёрты пакета санкцый Еўрасаюза.

Хто яшчэ праходзіць па «справе Аўтуховіча»?

Разам з Мікалаем па справе праходзіць яшчэ 11 чалавек. Сярод іх 52-гадовы праваслаўны святар з Жабінкаўскага раёна Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел. Па справе праходзіць 59-гадовая пенсіянерка Галіна Дзербыш з аграгарадка Абухава, якая дапамагала бяздомным жывёлам. Для 60-гадовага краязнаўцы з Баранавічаў Уладзіміра Гундара гэта другая крымінальная справа. Першы прысуд у 3 гады калоніі яму вынеслі за «гвалт у дачыненні да службовай асобы» 20 траўня 2021 года. Гундара таксама абвінавачвалі ў тэрарызме, але пазней гэтае абвінавачванне знялі.

В «групе» і 45-гадовая Ірына Гарачкіна з Ваўкавыска, 54-гадовая актывістка Вольга Маёрова з Минска (ёй пагражае шэсць крымінальных артыкулаў), 32-гадовы Віктар Снегур з Лельчыцкага раёна, 46-гадовы Павел Сава з Мінска, 65-гадовая Ірына Мельхер і яе 27-гадовы сын Антон з Брэста і 51-гадовы Артур Папок са Смаргонскага раёна (абвесшчаны ў вышук).

Аўтуховіч — двойчы былы палітвязень

Мікалай Аўтуховіч — ветэран афганскай кампаніі, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч з Ваўкавыска. У 2004 годзе ён удзельнічаў у выбарах у парламент, але прайграў. У 2006 годзе яго асудзілі на тры з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў Мікалая вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з нанясеннем шкоды бюджэту ў асабліва буйным памеры, а таксама ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Яго справу прызналі палітычна матываванай.

Аўтуховіч быў адным з шасці палітвязняў, якіх вызвалілі датэрмінова ў 2008 годзе ў выніку санкцый ЗША і ЕЗ. У 2009 годзе яго зноў затрымалі і ў 2010 асудзілі нібыта за захоўванне зброі. Праваабаронцы другі раз прызналі Мікалая палітвязням. Яго вызвалілі 8 красавіка 2014 года. Тэрмін зняволення ён адбыў цалкам, паведамляе palitviazni info. У 2018 годзе Мікалай Аўтуховіч часова з’ехаў за мяжу.

Чытайце таксама: «Я не верю». Правозащитник комментирует обвинения Николаю Автуховичу, который находится в СИЗО КГБ

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024