У Гродне пачалі рыхтавацца да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які стартуе ў горадзе 3 чэрвеня. На яго правядзенне плануюць выдаткаваць не менш за 179 тысяч рублёў. Гэта амаль у чатыры разы больш выдаткаў на Дзень горада.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры выбірае выканаўцу па абслугоўванні сцэны, святлодыёднага, асвятляльнага і гукавога абсталявання на плошчы Савецкай у горадзе Гродна. Размесцяць аб’екты 2−4 чэрвеня. Адпаведныя дакументы размешчаны на сайце дзяржзакупак.
Чытайце таксама: Как разместят национальные подворья на Фестивале культур в Гродно (схема)
Падрыхтоўка сцэны абыдзецца гарадскому бюджэту ў 160 000 рублёў.
Мабільны сцэнічны комплекс са светлавым і гукавым абсталяваннем і LED экранам каштуе у некалькі разоў танней — 19 000 рублёў. Іх таксама возьмуць з гарадскога бюджэту. Абедзве закупкі скончацца да 14 траўня.
Читайте подробнее: «Залог Великой Победы» и Александр Солодуха. Что ждет гродненцев на XIII фестивале
Гэта шмат?
Для параўнання — на Дзень горада ў 2021 годзе выдаткавалі 42 500 рублёў. На Новы год — 17 000, шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак — 12 000. Мерапрыемствы на Дзень Перамогі (не лічачы мыцця помнікаў) пацягнулі на 19 200 рублёў з бюджэту.
Што будзе на фэстывалі?
XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне, які пачнецца 3 чэрвеня 2022 года, будзе трохдзённым. Трэці дзень фестывалю адбудзецца на Аўгустоўскім канале. На Аўгустоўскім канале чыноўнікі плануюць арганізаваць пляцоўку ад БРСМ. Упершыню ў фестывалі прыйме ўдзел дыяспара Манголіі. У сувязі з гэтым на алеі Дружбы ў Каложскім парку пасадзяць новае дрэва.
Чытайце таксама: Літоўцаў будзе менш, латышоў не будзе наогул. Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне