Навіны

Гродзенец паскардзіўся на пластыкавыя пакеты, якія даваў яму касір. Што адказалі ў краме

Чытач Hrodna. life сутыкнуўся з тым, што ў адной з сетак крам яму пастаянна клалі пакупкі ў пластыкавыя пакеты, хоць ён прасіў гэтага не рабіць. Ён звярнуўся па тлумачэнне сітуацыі ў кантакт-цэнтр. Адказам чытач падзяліўся з Hrodna.life.

Чытач Hrodna.life імкнецца паменшыць свой экалагічны след і па магчымасці не забруджваць планету. Таму ён адмаўляецца ад пластыкавых пакетаў у крамах — яблыкі і бананы цалкам можна данесці дадому і без іх, лічыць ён. Але ў крамах часам не хочуць ісці насустрач і кладуць пакупкі ў маленькія пакеты, нягледзячы на тое, што чытач просіць гэтага не рабіць. У канцы красавіка пасля чарговага такога выпадку ён абурыўся і адправіў запыт у кантакт-цэнтр сеткі магазінаў.

Садавіну і гародніну трэба пакаваць

Забеспячэнне пакупнікоў бясплатным пакаваннем рэгулюецца Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў РБ ад 22.07.2014 г. № 703, адказалі ў сетцы магазінаў.

Паводле дадзеных правілах, супрацоўнікі крамы заўсёды павінны пакаваць у фасовачны пакет: тавары без спажывецкай тары, адзінкавыя дробныя тавары, якія лёгка пашкодзіць, тавары, якія патрабуюць дадатковай ўпакоўкі (напрыклад, гародніна, садавіна і г.д). Са згоды пакупніка можна не пакаваць гародніну і садавіну з шчыльнай скуркай да трох штук.

Такім чынам, супрацоўнік дзейнічаў згодна з правіламі абслугоўвання пакупнікоў, заключылі ў краме. Тым не менш, з ім правялі дадатковую гутарку аб выкананні сваіх абавязкаў ветліва і карэктна.

У грамадскім харчаванні пластык прыбралі

З 1 студзеня 2021 года ў Беларусі ў вулічнай кавярні вам не пададуць ежу на аднаразовай талерцы з пластыка, а сушы на вячэру даставяць у папяровай скрынцы. У траўні 2021 года мы пісалі, што па ініцыятыве МАРГ пластык у грамадскае харчаванне можа вярнуцца. Прычына — у краіне мала вытворцаў матэрыялаў прыроднага паходжання.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025