Як паедзе транспарт Гродна ў выхадныя і на 9 траўня

З 6 па 9 траўня гарадскі грамадскі транспарт і прыгарадныя і дачныя аўтобусы паедуць па змененым раскладзе. 9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарта па праспекце Касманаўтаў часткова перакрыюць, грамадскі транспарт паедзе па-іншаму.

Гарадскі грамадскі транспарт і дачныя маршруты паедуць у суботу 7 траўня — паводле раскладу суботы. У нядзелю 8 траўня і ў панядзелак 9 траўня — паводле раскладу нядзелі, піша «Вечерний Гродно».

Прыгарадныя аўтобусы 7 траўня паедуць згодна з раскладам суботы, 8 траўня — нядзелі, 9 траўня — панядзелка.

9 траўня з 8.00 да 12.00 і з 21.30 да 22.30 рух транспарту па праспекце Касманаўтаў перакрыюць — ад кальцавой развязкі на вуліцы Магістральнай да вуліцы Карскага, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Вось як будзе курсаваць грамадскі транспарт:

Аўтобусы

№ 30 «Вуліца Альшанская — Камбінат будаўнічых матэрыялаў»: прыпынак «Вуліца Альшанская» — вул. Кабяка (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Камбінат будаўнічых матэрыялаў» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 34 «Вішнявец — Гродназеленбуд»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Гродназеленбуд» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 47 «Заапарк — Альшанка»: прыпынак «Заапарк» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 57 «Дзевятоўка-Чыгуначны вакзал» зменіцца на маршрут № 57 «Аўтавакзал — Гродна Азот»: прыпынак «Аўтавакзал» — праспект Касманаўтаў — вул. Лідская — вул. Белуша — вул. Карскага — прыпынак «Гродна Азот» і назад у тым жа кірунку.

Тралейбусы

№ 1 «Фолюш — Азот» курсаваць не будзе;

№ 2 «КСМ — Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 2 «КСМ — Вул. Перамоганосная»: прыпынак «КСМ» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 3 «Фарты-Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 3 «Фарты — Вул. Перамоганосная»: прыпынак «Фарты» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 11 «Дзевятоўка — вул. Перамоганосная»: прыпынак «Дзевятоўка» — праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: прыпынак «Вуліца Перамоганосная». У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Перамоганосная» — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 20 «Вішнявец-Дзевятоўка»: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост — праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 24 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — вуліца Макаравай»: прыпынак «Жылы комплекс «Колбасіно» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — праспект Румлёўскі - вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «вуліца Макаравай» — вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Румлёўскі (разварот насупраць ДАІ) — вул. Белуша — Усходні мост-праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024