«Па мару». Крыніца: mustact.by
Супольнасць мастакоў «Urban Myths» шукае ў Гродне сцяну для мастацкага роспісу. Пра гэта паведаміла старонка «Signal project» у Facebook. Удзельнікі праекта ўжо размалёўвалі сцены ў Мінску, Мазыры, Пінску і іншых гарадах Беларусі.
Суполка мастакоў плануе прыступіць да працы праз два тыдні, распавёў Telegram-каналу Urban Hrodna куратар праекта Алег Ларычаў.
Калі вы ведаеце такі дом або хочаце прапанаваць свой дом, дасылайце прапановы ў каментарах пад пастом на Facebook альбо на электронную пошту: info@mustact.by.
Супольнасць Signal працуе ў Беларусі з 2011 года. За гэты час з праектам працаваў 31 мастак. Агулам яны выкарысталі амаль 3,5 тысячы літраў фабры. Малявалі свае творы ў Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску, а таксама іншых гарадах.
Самы буйны стрыт-арт аб’ект у Гродне — таксама іх праца. Гэта твор «Па мару», які ў 2014 годзе намаляваў мастак Mutus на дзевяціпавярховіку на Белых Росах.
Акрамя гэта ў Гродне малявалі і меншыя па памерах творы ў межах акцыі «Must Act — Must Art» у 2014 годзе. Адзін з іх — «Крумкач» (Алесь Kontra, 2014). Яго зафарбавалі ў 2018 годзе камунальныя службы Гродна.
SIGNAL — гэта супольнасць і Цэнтр падтрымкі вулічных мастакоў у Беларусі. SIGNAL была заснавана ў 2011 годзе для прасоўвання тактыкі вулічнага мастацтва, паляпшэнне гарадской прасторы і ўцягванне жыхароў у гарадскую палітыку.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…