Навіны

Хацелі з МРТ, але дорага. У Гродне «Тытунь» пабудуе медцэнтр побач з Triniti

Медыцынскі цэнтр пабудуюць на вул. Янкі Купалы ў Гродне. За свае сродкі ўзвядзеннем зоймецца Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь». Пакуль праект на стадыі праектавання. У лістападзе 2022 года плануюць пачаць будаўніцтва.

Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь» выбірае падрадчыка для праектна-каштарысных работ да 12 траўня. Ён павінен распрацаваць індывідуальны праект для будынка. Яно будзе двухпавярховым, плошчай 4 547,50 кв. м.

Каштуе праектаванне 80 000 рублёў. Медыцынскі цэнтр «Тытунь» пабудуе за ўласныя сродкі. Удзельнікі павінны падаць дакументы, якія пацвярджаюць вопыт праектавання медыцынскіх аб’ектаў. Скончаць праектаванне да 30 верасня.

Будаўніцтва плануюць пачаць у лістападзе 2022 года. Тэрмін эксплуатацыі - 70 гадоў. Кошт будаўніцтва — 18,5 млн.

Тут з’явіцца новы медцэнтр ў Гродне. Скрыншот з Публічнай кадастравай карты

У планах быў МРТ, але пакуль адмовіліся — дорага

У новы будынак пераедзе ўжо існуючы медцэнтр «Мир здоровья». Ён аказвае медыцынскія паслугі шырокага спектру: ад стаматалогіі да гінекалогіі, распавялі Hrodna.life у ГУП «Тытунь». Зараз ён знаходзіцца па вул. Арджанікідзэ, 18/1 на тэрыторыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Паслугі па-ранейшаму будуць прадастаўляць як супрацоўнікам прадпрыемства, так і гараджанам.

Якія менавіта паслугі дададуцца, на этапе праектавання складана сказаць, удакладніў прадстаўнік ГУП «Тытунь» для Hrodna.life. У планах былі, напрыклад, кампутарная і магнітна-рэзанансная тамаграфія. Але на дадзеным этапе дырэктар адмаўляецца ад гэтых паслуг з-за дарагоўлі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025