Навіны

Два айфоны для сям'і і кандыцыянер для маці: другога запар дырэктара камбіната школьнага харчавання будуць судзіць за крадзеж і хабар

Справу былога дырэктара камбіната школьнага харчавання (КШХ) Ленінскага раёна ў Гродне Сяргея Дзямбіцкага перадалі ў суд. Яго абвінавачваюць у крадзежы маёмасці амаль на 5 тыс. рублёў і атрымання хабару на 1,5 тыс. рублёў. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

Буфет у школе ад камбіната школьнага харчавання ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: proftorg.1prof.by

За што будуць судзіць былога дырэктара

Дзямбіцкі скраў з маёмасці КШХ два тэлефоны маркі Apple і кандыцыянер. Суму скрадзенага следчыя ацанілі ў 4,9 тыс. рублёў. Тэлефоны ён аддаў членам сваёй сям'і, а кандыцыянер усталяваў на лецішчы ў маці.

Акрамя гэтага, са жніўня 2021 года ён атрымліваў хабар за арганізацыю і забеспячэнне закупак калбасаў і мяса ў індывідуальнага прадпрымальніка. За ўвесь час былы дырэктар атрымаў не менш за 1,5 тыс. рублёў хабару.

Калі затрымалі дырэктара

Дырэктара камбіната школьнага харчавання затрымалі ў снежні 2021 года. На яго завялі крымінальную справу па частках 1 і 2 арт. 210 КК (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі абавязкамі), а таксама ч.1 арт.430 КК (Атрыманне хабару). Пракурор накіраваў справу ў суд.

Скрадзеную маёмасць у Дзямбіцкага вынялі. Былы дырэктар сплаціў шкоду, а прыбытак ад хабараў цалкам выплаціў.

Дзямбіцкі сам стварыў камісію па супрацьдзеянні карупцыі

У жніўні 2018 года на базе КШХ Дзямбіцкі стварыў камісію па супрацьдзеянні карупцыі. У склаж камісіі ўвайшлі супрацоўнікі КШХ, у тым ліку куруючыя фінансава-гаспадарчую і вытворчую дзейнасць, бухгалтарскі ўлік, распараджэнне бюджэтнымі сродкамі, захаванасць уласнасці і эфектыўнае выкарыстанне маёмасці.

Адна з задач камісіі - каардынацыя і супрацьдзеянне карупцыі, а таксама ўзаемадзеянне з органамі, якія здзяйсняюць барацьбу с карупцыяй.

Гэта ўжо другі дырэктар камбіната школьнага харчавання, якога затрымалі за хабар

Пасаду дырэктара Дзямбіцкі займаў з 2018 года. Ён заняў яе пасля таго, як у чэрвені 2018 года на працоўным месцы затрымалі яго папярэдніцу. Следчыя выявілі 75 эпізодаў атрымання хабару і 19 эпізодаў крадзяжоў на суму больш 11 тыс. рублёў.

Жанчына брала хабар, каб не праводзіць ўнепланавыя праверкі ў школах Гродна. Яе асудзілі ў лютым 2019 года на 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024