Навіны

Установа з гісторыяй: на Савецкай зноў працуе «Карчма», але з новымі ўладальнікамі

Рэстарацыя «Карчма» на вуліцы Савецкай, 31 пачала працаваць зноў. Ва ўстановы змяніўся ўладальнік і вытворчы працэс на кухні. Рэмонт быў выключна касметычны. Пра гэта Hrodna.life распавяла дырэктарка «Карчмы» Алена Зайцава.

Уваход у «Карчму». Фота: Hrodna.life

Рэстарацыя «Карчма» аднавіла працу з 1 траўня 2022 года. Дагэтуль яна не працавала два гады. Папярэдні ўладальнік закрыў установу вясной 2020 года з-за пандэміі COVID-19. Новы ўладальнік памяшкання — бізнесовец з Мінска Ягор Харужэнка.

«Месяц таму мы ўзялі памяшканне ў арэнду. Зрабілі касметычны рамонт, абнавілі мэблю, сцены і столі. Таксама змянілі вытворчы працэс на кухні», — сказала Hrodna.life дырэктарка «Карчмы» Алена.

У памяшканні абнавілі мэблю і зрабілі касметычны рамонт. Фота: Hrodna.life

Назву не змянялі, бо гэта сваеасаблівая самарэклама

Назву рэстарацыі новыя гаспадары вырашылі не змяняць. «Гэта ўстанова ў якой ёсць гісторыя. Кожны гродзенец ведае пра „Карчму“. Гэта сваеасаблівая самарэклама», — сказала Алена.

Па словах дырэктаркі, асноўны ўхіл зроблены на беларускую кухню для людзей з сярэднім заробкам.

«Карчма». Фота: Hrodna.life

Рэстарацыя працуе штодзённа без выхадных з 9:00 па 23:00. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 31 (вугал Савецкай і Ажэшкі).

Што здарылася са старой «Карчмой», «Рэтра» і «КаваМаніяй»?

У лістападзе 2004 года ў памяшканні адкрыўся бар «Карчма». Неўзабаве яго ўласнікі стварылі цэлую сетку ўстановаў. У будынку побач працавала кавярня «КаваМанія» і адна з найстарэйшых гродзенскіх піцэрый «Рэтра Піца». На набярэжнай яны адкрылі «Карчму ля прычалу» (раней «Тры пескары»). У стварэнні ўстановаў удзельнічалі не толькі мясцовыя бізнесмены браты Дзмітрый і Аляксандр Грыкі, але і літоўскі капітал. Дзякуючы бязвізу ў 2016−2020 гадах «Карчма» працавала і нават прэзентавала на турыстычнай выставе ў Варшаве ўласны праект «Смакi старой Гароднi». Аднак з 2020 года бізнес братоў Грыкаў быў зачынены, іх фірма «Гродактек» у канцы красавіка 2022 года была выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестру.

Радкі з песні «У карчме» гурта «Стары Ольса» на сцяне ў рэстарацыі. Фота: Hrodna.life

Што ў гэтым будынку было раней

Рэстарацыя размяшчаецца ў скляпеннях былога палаца Масальскіх. Яго пабудавалі ў 1750-х гадах. Каля 1795 года будынак перабудавалі. З 1868 па 1903 год будынак арандавала тэлеграфнае ведамства. У канцы XIX ст. тут размяшчаліся розныя ўстановы і бакалейная крама. У міжваенны час будынак займаў аддзел па справах іпатэкі пры акружным судзе, натарыяльныя канторы, крама і іншае. Пасля Другой сусветнай вайны тут была бакалейная, а з 1950 года — мясная крама.

Барная стойка ў рэстарацыя «Карчма». Фота: Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024