Навіны

«Антыдзяржаўныя выказванні». У Гродне пасля звароту актывісткі закрылі выставу беларускай скульптуры

Адзін дзень у Гродне праіснавала выстава «СКУЛЬПТУРА». З 30 красавіка на ўваходзе ў галерэю напісана, што яна не працуе па тэхнічных прычынах. Раней з просьбай закрыць выставу да ўладаў звярнулася актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, некаторыя мастакі, якія ўдзельнічаюць у ёй, вядомыя антыдзяржаўнымі выказваннямі.

У галерэі «400 квадратаў» у TRINITI 29 красавіка адкрылася выстава станковай скульптуры «СКУЛЬПТУРА». Яна павінна была працаваць да канца траўня. Але з 30 красавіка яе закрылі.

Гэта куратарскі праект аб’яднання секцыі скульптуры ГА «Беларускі саюз мастакоў». Групавая выстава павінна прадэманстраваць творчасць сталічных майстроў, сярод якіх як вядомыя прозвішчы, так і маладыя майстры.

Выстава такога роду дазваляе ўбачыць глыбінныя мастацкія працэсы, якія ідуць у нашай краіне, лічыць куратар праекта Іван Арцімовіч.

Выстава закрылася праз дзень

Ужо на наступны дзень, 30 красавіка, Telegram-канал «MAM: modern art museum» напісаў, што выставу пакуль нельга паглядзець. «Спадзяемся, часова», — напісалі аўтары.

«Пакуль сітуацыя не высветліцца, я б не хацеў даваць ніякіх каментароў для медыя», — адказаў Іван Арцімовіч на пытанні Hrodna.life.

PR-менеджэр ТАА «Трыніці Інвест» Алеся Матвёнак на званкі і запыты Hrodna.life пакуль не адказала. Рэдакцыя паўторыць іх пасля выхадных.

UPD 4 траўня. Алеся Матвеёнак паведаміла Hrodna.life, што на дадзены момант галерэя зачынена «па тэхнічных прычынах». На ўдакладняючыя пытанні яна не адказала, а наступныя званкі скінула. Начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Чарняк адказаў, што «каментароў Hrodna.life не дае».

«Скульптура, якая з’яўляецца ў гарадскім асяроддзі - адзін з важнейшых паказчыкаў узроўню культуры грамадства. У адрозненні ад скульптуры ў грамадскай прасторы, станковая скульптура заўжды на крок наперадзе. Яна эксперыментуе, шукае новыя формы і матэрыялы, іх спалучэнні. Яна звяртаецца проста да гледача, і такая гаворка звычайна ідзе сам насам на тэмы, якія рэдка ўвасабляюцца ў мануменце. Яна дазваляе спрагназаваць, адчуць будучыя змены ў мастацтве», — лічыць куратар праекта Іван Арцімовіч. Выстава «СКУЛЬПТУРА» ў Гродне. Фота: Іван Арцімовіч

Хто выступіў супраць выставы?

30 красавіка да начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама Дзяніса Чарняка з просьбай зняць выставу звярнулася актывістка Вольга Бондарава.

«Мабыць, іншых выстаў жыхары Гродна нявартыя, або ў аддзела культуры горада Гродна для гродзенцаў іншых мастакоў няма, а толькі упоратае змагар’ё, якое стварае не прыгажосць вакол сябе, а дэструктыўнае ўбоства. Таму што назваць прадметы самавыяўлення І. Арцімовіча мастацтвам мова не паварочваецца.

Але акрамя безумоўнага уродства, прывезенага ў Гродна, цікавасць уяўляе сама фігура Арцімовіча. Паведамляю Вам, паважаны Дзяніс Рыгоравіч, што І. Арцімовіч у жніўні 2020 года быў ініцыятарам збору подпісаў пад зваротам да прэзідэнта «Мастакі супраць гвалту» і сам першым пад дадзеным зваротам паставіў подпіс. Акрамя таго, на сваёй старонцы ў «Фэйсбук» Арцімовіч апублікаваў мноства матэрыялаў антыдзяржаўнага ўтрымання ў апраўданне ўдзельнікаў спробы дзяржаўнага перавароту, рэпосты экстрэмісцкіх каналаў і рэсурсаў, «Еўрарадыё», са зваротамі артыстаў супраць улады, Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, а таксама І. М. Гедзіча, дырэктара Гродзенскага драмтэатра, выступленні экстрэміста Латушкі, а таксама «маральна згвалтаваных АМАПам, спецназам і прэзідэнтам «дзяржпераваротчыкаў».

Выстава «СКУЛЬПТУРА» 2 траўня. Фота: Hrodna.life

30 красавіка Вольга адчыталася ў сваім Telegram-канале, што выстава закрыта.

Атрымаць каментар у Гродзенскім гарвыканкаме ў Hrodna.life не ўдалося — ён не працуе ў выходны дзень.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025