Цану за праезд у гродзенскіх маршрутных таксі паднялі з 1 траўня. Зараз адна паездка ў маршрутцы будзе каштаваць 1,7 руб. Цана за праезд паднялася адразу на 20 капеек.
Апошні раз цану на праезд у маршрутках падымалі ў кастрычніку 2021 года. Тады праезд падаражаў на 30 капеек — з 1,20 руб. да 1,50 руб.
Месяц таму паднялі цэны на праезд у аўтобусах і тралейбусах
У красавіку 2022 года вырасла цана на праезд у грамадсскім транспарце. Зараз праезд у аўтобусе ці тралейбусе каштуе 80 капеек. Да падняцця цаны было 70 капеек.
Цэны на праезд збіраліся падняць яшчэ да канца 2021 года. Праўда, планавалі рост на 6,8% - на 5 капеек, а не на 10.
Чытайце таксама: Автобусный парк возобновил отмененные раньше рейсы из Гродно в Польшу