Фото: pixabay.com
Сістэму па разумнай перапрацоўцы адходаў ўсталююць на Гродзенскім смеццеперапрацоўчым заводзе. Змяшаныя адходы будуць падзяляць аўтаматычна з дапамогай спецыяльнага аптычнага сепаратара на аснове нейросетей. Сістэму плануюць запусціць ужо ў траўні, піша «БелТА».
Абсталяванне распрацавалі ў Расіі ва Уральскім федэральным універсітэце сумесна з кампаніяй «Аксаліт». Яно можа аўтаматычна распазнаваць і аддзяляць пластык, дрэва, паперу, жалеза і іншыя матэрыялы. Пры руху адходаў па канвееры камера з дапамогай навучанай нейронавай сеткі ўлоўлівае інфрачырвоныя хвалі, якія адбіваюцца ад прадмета. Такім чынам вызначаюцца віды і падвіды матэрыялаў. Пасля «апазнання» канкрэтнае смецце выштурхваецца з агульнага патоку сціслым паветрам.
Чытайце таксама:
У Гродне аптычны сепаратар будзе аддзяляць хлоразмяшчальныя матэрыялы — ПВХ-пластык. Астатнія адкіды накіруюць на вытворчасць RDF-паліва для мясцовага бетоннага завода, піша «Спутник». Прадукцыйнасць такога сепаратара — 9 тонаў на гадзіну, дакладнасць распазнання матэрыялу — 90%.
Кошт сепаратара з Расіі на 40% ніжэйшы за замежныя аналагі, заявіў кіраўнік праектнага офіса кампаніі «Аксаліт» Міхаіл Рабкоў. Аптычны вузел, які распазнае матэрыял на канвееры і перадае яго каардынаты для адбору з агульнага патоку — замежнай вытворчасці. Ужо восенню 2022 года гіперспектральную камеру заменяць расійскім аналагам.
Зараз на заводзе ідуць пуска-наладачныя працы.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…