Гродзенскі аблвыканкам дазволіў фізічным асобам без абмежавання вывозіць з краіны прадукты харчавання ў Польшчу і Літву. Дазвол працягнецца да 16 траўня — канца дзеяння часовага бязвізавага рэжыму.
Рашэнне прынялі на падставе абзаца трэцяй часткі другой пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2022 г. № 224 «Аб мерах па абароне ўнутранага рынку». Рашэнне апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Раней падобнае рашэнне прынялі ўлады Віцебскай вобласці. У адрозненне ад Гродзенскай, там можна вывозіць прадукты харчавання ў выхадныя і святочныя дні. Тэрмін той жа.
Бязвізавы ўезд для грамадзян ЕС у Беларусь ўвялі ў сярэдзіне красавіка. Для абароны ўнутранага рынку ўлады абмежавалі вываз з краіны некаторых харчовых тавараў. Гэта — мука, крупы, цукар, соль, макаронныя вырабы. За мяжу можна было вывезці не больш за 1 кг.