Азотаўцы ў кастрычніку 2020 года. Фота: Hrodna.life
Інфармацыю ў Telegram-чаце «Незалежны Азот» прызналі экстрэмісцкай. Такое рашэнне 25 красавіка прыняла ў судзе Ленінскага раёна Гродна суддзя Вольга Шуманская. Чат быў закрытым — толькі для сябраў незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот». Аб ім даведаліся падчас масавых апытанняў членаў гэтага прафсаюза.
Стваральнікі ўжо выдалілі чат.
Заяўнікам аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі чата быў пракурор горада Уладзімір Клішын. Зацікаўленай па справе праходзіла гродзенка Лізавета Мерляк, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, міжнародны сакратар Беларускага Незалежнага прафсаюза. Яе затрымлівалі і адпусцілі пад падпіску аб невыдаванні. У 2020-м яна нейкі час была адміністратарам канала.
Telegram-канал выявілі падчас аглядаў тэлефонаў членаў незалежнага прафсаюза «Гродна Азот», выказаў здагадку Hrodna.life Андрэй Ханевіч, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот». У 2020 годзе там размясцілі спасылкі на сайт «Х*ртыя 97», якая тады не была прызнаная экстрэмісцкай. Пазней пра іх проста забыліся.
У незалежным прафсаюзе прадпрыемства больш за 150 чалавек. Практычна ўсіх выклікалі ў Следчы камітэт і сканавалі іх тэлефоны. Паводле інфармацыі Hrodna.life, некаторым прымусова ставілі Telegram і чыталі з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння перапіскі з верасня 2020 года. Прычына была ў тым, што змесціва тэлефонаў можа быць звязана з крымінальнай справай. «Азотовцам» падалі адпаведныя дакументы.
Пра незадаволенасць працы незалежнага прафсаюза казала і адміністрацыя «Гродна Азот». Кіраўніцтва прадпрыемства адзначыла, што ў Беларускім незалежным прафсаюзе не падтрымалі звароту Белхімпрафсаюзу аб адмене санкцый. Андрэй Ханевіч у адказ на гэта сказаў Hrodna.life, што кіраўніцтва няправільна разумее задачы прафсаюзу: ён павінен не быць часткай адміністрацыі, а абараняць сваіх супрацоўнікаў.
Са студзеня па красавік 2022 суды Гродзенскай вобласці прызналі экстрэмісцкай прадукцыю не менш за 16 каналаў і чатаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…