Работнікі "Гродна Азот" падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Фота: чытачы Hrodna.life
Пасля праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці прыпыніла дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Старшыня арганізацыі Андрэй Ханевіч пракаментаваў сітуацыю Hrodna.life.
Пракуратура атрымала дадзеныя, якія сведчаць аб «экстрэмісцкай дзейнасці» прафсаюза. Прычынай стаў удзел кіраўніка і членаў першаснай арганізацыі ў спробе арганізаваць страйк на прадпрыемстве «выключна ў палітычных мэтах».
Гэтым праца арганізацыі, па версіі пракуратуры, супярэчыла патрабаванням заканадаўства, спалучаная з распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў (гаворка аб закрытым чаце для членаў прафсаюза — Hrodna.life) і публічных заклікаў да забастовак з вылучэннем палітычных патрабаванняў.
Таму пракурор Гродзенскай вобласці вынес у адрас кіраўніка арганізацыі пастанову аб прыпыненні яе дзейнасці. У Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнанні прафсаюза экстрэмісцкай арганізацыяй, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі.
Старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на «Гродна Азот» Андрэй Ханевич даведаўся аб рашэнні пракуратуры ад карэспандэнта Hrodna.life. Ён распавёў, што збіраецца разабрацца, у чым абвінавачваюць іх арганізацыю. «Калі я штосьці парушыў, чаму я зараз на працы, а не пад вартай?», — сказаў ён Hrodna.life. Калі Гродзенскі абласны суд прыме рашэнне не на карысць арганізацыі, ён збіраецца абскардзіць рашэнне. Па яго словах, падобныя працэсы адбываюцца і з іншымі незалежнымі прафсаюзамі. Калі абскардзіць рашэнне не атрымаецца, арганізацыю прыйдзецца закрыць, і прафсаюз не зможа абараняць правы працоўных, заключыў Андрэй Ханевіч.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…