«Парушэнне двухбаковых дамоўленасцяў». У літоўскіх школах Гродзенскай вобласці прыбіраюць літоўскую мову навучання

У літоўскіх школах Беларусі ў Пелясе і Рымдзюнах з верасня 2022 года знікне літоўская мова выкладання. Замест яе ўрокі будуць весці толькі на рускай і беларускай, паведамляе BNS.

«Ад беларускага боку паступіла паведамленне, што з 1 верасня ўсе школы для нацыянальных меншасцяў павінны выбіраць мову навучання — рускую ці беларускую», — сказаў BNS намеснік міністра замежных спраў Эгідыюс Мейлунас. Літоўская мова застанецца толькі прадметам.

«Зачыняючы школы, мы абмежавалі б любую магчымасць для суайчыннікаў развіваць сваю родную мову, таму мы гаворым і шукаем магчымасці захаваць магчымасць вучыцца на літоўскай мове», — сказаў ён.

Літоўскія чыноўнікі лічаць рашэнне скасавання літоўскай мовы ў школах непрымальным і хочуць дамагчыся хаця б пераходнага перыяду.

«МЗС апавясціла беларускі бок аб непрымальнасці такога рашэння, бо яно парушае двухбаковыя дамоўленасці і абмяжоўвае права беларускіх літоўцаў на навучанне на роднай мове», — сказаў прадстаўнік міністра.

«У любым выпадку мы будзем імкнуцца стварыць магчымасці для нашых суайчыннікаў вывучыць літоўскую мову і лепш вывучыць Літву», — сказаў прэс-сакратар міністра адукацыі Дайнарас Лукас.

Ездзяць дзеці з розных раёнаў

Пеляса — вёска ў Воранаўскім раёне (Больцішскі сельсавет). У пеляскай школе дзеці вывучаюць чатыры мовы: літоўскую, рускую, беларускую, замежная — англійская. У школе вучацца дзеці з Воранаўскага і Лідскага раёнаў і Ліды. Пры школе ёсць інтэрнат на 30 месцаў, дзе ў час вучэбнага тыдня жывуць дзеці з аддаленых мясцовасцяў. З блізкіх вёсак школьнікаў штодня падвозяць двума аўтобусамі. Харчаванне навучэнцаў школы бясплатнае. У Пеляскай школе — 127 вучняў і 23 настаўнікі, 11 з якіх з’яўляюцца грамадзянамі Літвы.

Рымдзюны — аграгарадок у Астравецкім раёне Гервяцкага сельсавету. У Рымдзюнскай школе — 82 вучні і 18 настаўнікаў, 14 з іх — грамадзяне Літвы.

Паводле звестак Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы, рымдзюнская школа, пабудаваная ў 1996 годзе на літоўскія сродкі, утрымліваецца за кошт Беларусі. Пеляскую школу фінансуе Літва. Міністэрства адукацыі, навукі і спорту разглядае пытанне спынення фінансавання.

У школах для польскай меншасці прыбіраюць польскую мову

У гродзенскай і ваўкавыскай польскіх школах з верасня 2022 года пачнуць выкладаць на рускай мове. Пра гэта бацькам паведамілі у пачатку красавіка, спаслаўшыся на змены ў Кодэксе аб адукацыі. У гродзенскай польскай школе № 36 польскай мовы і літаратуры пакінуць па адной гадзіне на тыдзень. Па-беларуску будуць выкладаць не толькі гісторыю Беларусі і частку прадмета «Чалавек і свет». «Ствараюцца ўмовы, каб усё, што звязана з польскім, загінула», — сказала Hrodna.life маці аднаго з навучэнцаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025