Будынак па 17 Верасня, 59/6 будуць рэканструяваць пад шматфункцыянальны будынак грамадскага прызначэння. Там хочуць размясціць офісы і кабінеты лекараў агульнай практыкі. Паводле праекта ў ім дабудуюць два паверхі (адзін з іх мансардны), піша Telegram-канал Urban Hrodna.
Аднапавярховы будынак з гродзенскай жоўтай цэглы пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, без склепа. Двухсхільны дах пакрыты шыферам.
Паводле праекта ў ім дэмантуюць ўнутраныя сцены, перагародкі і паддашкавае перакрыцце, бетонавы ганак і казырок. Драўляную веранду з боку вуліцы 17 верасня і цагляную з процілеглага боку дома дэмантуюць разам з падмуркамі. Пасля гэтага дабудуюць другі і мансардны паверхі, цокаль і часткова фасады ўцепляць, узвядуць новыя перакрыцці і ўнутраную лесвіцу. Уваходаў будзе некалькі. Вокны — з ПВХ-профілю.
Прадугледжана падключэнне будынка да інжынерных сетак. Паводле альтэрнатыўнага праекта магчыма прыбудова міні-кацельні на прыродным газе. Каля дома ўладкуюць сцежкі, паркоўку, азеляняць тэрыторыю, уладкуюць пляцоўку пад смеццевыя кантэйнеры. Будынак знаходзіцца ў межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Будаўніцтва плануюць пачаць у жніўні 2022 года. Зараз там ідуць падрыхтоўчыя працы.
Замоўца — гродзенская кампанія «Ай-Ці-партнёр». Яна займаецца пастаўкамі абсталявання і паслуг IT-інфраструктуры. Праект рэканструкцыі распрацоўвае праектная кампанія «Новабудова».
Падобна да таго, што будынак вырашылі аднаўляць на прыкладзе суседняга — 59/4. У 2018 годзе яго купіў гродзенскі бізнэсовец Віктар Быкоўскі. Пабудову рэканструявалі, захаваўшы будынак і дабудаваўшы другі паверх.
З праектам ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) можна азнаёміцца на сайце Гродзенскага гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні». Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА можна дасылаць да 20 траўня ўключна ў Гродзенскі гарвыканкам (230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1, e-mail arhitektura@gorod.grodno.by, кантактная асоба Казімір Гецэвіч).
Гэтыя будынкі з’явіліся там у пачатку ХХ ст., як мяркуецца, у 1920-я гады. Аднапавярховыя неатынкаваныя хаты пабудаваныя з характэрнай жоўтай цэглы і складаюць адзіны ансамбль. Карніз аздоблены цаглінамі - «сухарыкамі», лучковые перамычкі вокнаў з замкамі. Гэта прыклады цаглянай эклектыкі.
У іх жылі працоўныя казённага віннага склада (гарэлачнай фабрыкі). Пасля Другой сусветнай вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў. У 1946 годзе там працавала мэблева-механічная фабрыка, якая вырабляла таксама балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.
Гарадзенскія ўлады хацелі прадаць будынкі ў пачатку 2020 года. Інвестар прапаноўвыаў знесці дамы і пабудаваць там новае жыллё. Пазней ад зносу адмовіліся. У будынку 59/3 ў 2021 годзе працавала вела-кавярня, потым — пякарня «Тандыр». Дом 59/2 пустуе, вокны забітыя.
Чытайце таксама: Проект второго этапа реконструкции Старого замка закончат только к концу 2022 года. Сколько будет стоить реализация
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…