Навіны

За тыдзень бязвіза ў Беларусь прыехала больш за 3600 чалавек. Суседнія краіны заклікаюць грамадзян не ехаць сюды

За першы тыдзень бязвіза, які для грамадзян Літвы і Латвіі пачаў дзейнічаць 15 красавіка, у Беларусь прыехалі больш за 3,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Памежны пункт пропуска «Прывалка» на мяжы з Літвой. Крыніца: gpk.gov.by.

З 15 па 22 красавіка ў Беларусь прыехала 3678 замежнікаў. Часцей за ўсіх мяжу перасякалі літоўцы — 2376 чалавек. З Латвіі прыехала 1302 чалавека, з іх 318 — з пашпартамі неграмадзян Латвіі.

Міністэрства замежных спраў Літвы заклікае не наведваць Беларусь

«У Літве дасюль ёсць рэкамендацыя не ехаць у Беларусь. У першую чаргу з-за дзеянняў краіны супраць сваіх грамадзян, а таксама з-за яе дачынення да вайсковай агрэсіі Расіі ва Украіне», — сказала прадстаўніца міністра замежных спраў Літвы Вітаўтэ Шмайжыце-Кулешэне.

Міністэрства замежных спраў Латвіі таксама распаўсюдзіла рэкамендацыю не ехаць у Беларусь.

Міністр абароны Літвы: «Літоўцаў, якія едуць у Беларусь, вярбуюць»

«Наша контрвыведка фіксуе мноства выпадкаў, калі літоўцаў, якія накіроўваюцца ў гэтую краіну [Беларусь — заўв. Hrodna.life] альбо накіроўваюцца ў Расію, зараз спрабуюць завербаваць і атрымаць дадатковую інфармацыю, вельмі падрабязна распытваючы аб тым, што мы, калі б гэта адбывалася ў Літве, лічылі б шпіянажам», — сказаў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас.

Калі ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі

Інфармацыя пра тое, што Беларусь разглядае магчымасць увесці бязвівавы ўезд для грамадзян сумежных, краін з’явілася 13 красавіка. Такім чынам улады хочуць «узмацніць дабрасуседскія адносіны і развіваць уязны турызм».

Грамадзяне Літвы і Латвіі, а таксама асобы з пашпартамі неграмадзян Латвіі, з 15 красавіка па 15 траўня могуць неабмежаваную колькасць разоў перасякаць беларускую мяжу. Таксама ім дазволена наведваць памежную зону без пропуску. Для гэтага пры ўездзе ў Беларусь трэба вусна паведаміць памежнікам пра месца і мэты наведвання.

Раней для ўезда на тэрыторыю Беларусі ім была патрэбна віза (за выключэннем бязвізавай зоны «Брэст — Гродна»).

Для ўезда на тэрыторыю Беларусі замежным грамадзянам неабходна мець ПЦР-тэст альбо сертыфікат аб вакцынацыі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025