Пасхальные яйца с росписью в стиле дудлинг
Наогул дудлінг — гэта крамзолі. Так што такая тэхніка роспісу даступная ўсім, піша Telegram-канал «Тётя Ира Разрешила». Асабліва — аматарам запаўняць калякамі-малякамі цэлыя старонкі нататнікаў у час планёрак. Калі гэта пра вас — то чаму б не выкарыстоўваць адпрацаваную тэхніку для роспісу яек? А калі не пра вас — чаму б не паспрабаваць зрабіць звыклыя рэчы па-новаму? # #ТетяИраРазрешила і таксама распісала яйкі ў тэхніцы дудлінг. Паглядзіце, што атрымалася.
Яйкі трэба зварыць. Гэта галоўнае. Што рабіць з фонам — вырашайце самі. Можна маляваць па белым. Або спачатку пафарбаваць яйкі цыбулевым шалупіннем.
Для роспісу патрэбныя будуць чорны і белыя колеры. У Цёці Іры ў гаспадарцы знайшоўся чорны маркер з вадараспушчальнымі чарніламі і белая гуаш. Калі ў вас ёсць белы маркер — таксама добра. Можна выкарыстоўваць фламастары або акрылавыя фарбы.
Што хочам, то і малюем — #ТетяИраРазрешила. Дудлінг — гэта сучаснае мастацтва і ірацыянальны стыль малявання. Правілаў тут няма. Можа вам захочацца маляваць простыя геаметрычныя фігуры. А можа — кветкава-раслінныя кампазіцыі або россыпы кропак, палачак і спіралек. У дудлінгу галоўнае — пачаць.
Далей працэс зацягвае і сам дыктуе логіку. У канцы вы самі здзівіцеся выніку — праўда-праўда.
Маляванне простых элементаў - добры спосаб расслабіцца, адключыць бясконцую плынь думак у галаве. Самі заўважыце, як уся ўвага сыдзе ў рукі і на паўгадзіны для вас стануць важнымі палосачкі і кропачкі. Ці кветачкі і лісцікі.
Праз паўгадзіны ў вас будзе не толькі распісанае яйка. Напэўна, атрымаецца здзівіцца сваім талентам і здольнасцям, усвядоміць уласную крэатыўнасць і метафарычнасць мыслення.
Настрой дудлінг дакладна падымае, а гэта — самае галоўнае перад святамі.
У гэтым выпадку трэба акуратна зрабіць адтуліну ў сырым яйку і выліць змесціва. А далей — рабіць роспіс любымі маркерамі і фарбамі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…