Памяшканне на Замкавай, 21. Фота: Магазін нерухомасці
Гатовае да выкарыстання шматфункцыянальнае памяшканне на вул. Замкавай, 21 здаецца ў арэнду. Памяшканне займае ўвесь другі паверх над рэстаранам «Бакст». Яго можна выкарыстоўваць пад гандаль, аб’ект грамадскага харчавання, офіс, месца аказання паслуг, мяркуюць арэндадаўцы. Да канца траўня 2022 года тут размяшчаецца фітнес-клуб Gard Fitness.
Плошча памяшкання — 424,4 кв. м. Магчымая ўнутраная перапланіроўка. Кошт арэнды: € 5,9 або 17,65 рублёў за кв. м. у месяц. Будынак быў пабудаваны ў 2017 годзе.
Арэндадаўцы адзначаюць, што ёсць магчымасць размясціць вонкавую рэкламу на фасадзе будынка. Каля будынка ёсць вялікая паркоўка.
27 траўня фітнес-клуб пераедзе на вул. Камунальную, 3 на тэрыторыю стадыёна «Нёман». Ён зойме месца фітнес-клуба «Чемпион» (клуб зачыняецца — Hrodna.life).
«Мы заязджаем у гэтую плошчу, забіраем яго разам з абсталяваннем. Цяпер фітнес-клуб Gard Fitness стане амаль у два разы больш. У нас будуць дзве жаночыя распранальні - кожная па 40 ячэек, з двума душамі, кожны з якіх будзе абсталяваны туалетам. Мужчынская распранальня будзе на 40 ячэек. Таксама ў нас дадасца зала фітнесу на 55 „квадратаў“. Таму фітнес-клуб Gard Fitness стане зручней, больш і камфортней», — распавёў дырэктар і інструктар клуба Сяргей Гардзіенка ў Instagram.
Зараз памяшканне на вул. Камунальнай, 3 падрыхтоўваюць да пераезду.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…