Навіны

На святароў РПЦ націснулі за зварот супраць вайны. Сярод іх — гродзенцы

«Падпісаў, бо было важна акрэсліць сваю пазіцыю», — распавёў Hrodna.life адзін з беларускіх святароў, якія падпісалі калектыўны зварот святароў Рускай праваслаўнай царквы супраць вайны ва Украіне. Пасля гэтага яго выклікалі на «небяспечную размову».

На момант публікацыі гэтага матэрыялу зварот падпісалі амаль 300 святароў. Падпісантаў з Беларусі — каля 20 чалавек, распавёў Hrodna.life адзін з іх. У спісе рэдакцыя ўбачыла не менш за пяць святароў з Гродна і Гродзенскага раёна.

«Чаму не шмат — ёсць рызыка ціску. У Расіі шэраг святароў пацярпелі за подпіс. Іншых зваротаў святарскіх не было», — падзяліўся святар. У мэтах бяспекі ён папрасіў не называць яго. «Мяне выклікалі за гэты подпіс. І размова быў небяспечнай», — патлумачыў ён.

Што было ў звароце

«Страшны суд чакае кожнага чалавека. Ніякая зямная ўлада, ніякія лекары, ніякая ахова не засцеражэ ад гэтага судe. Клапоцячыся пра выратаванне кожнага чалавека, які лічыць сябе дзіцем Рускай Праваслаўнай Царквы, мы не жадаем, каб ён з’явіўся на гэты суд, несучы на сабе цяжкі груз матчыных праклёнаў. Мы нагадваем, што кроў Хрыстова, пралітая Збаўцам за жыццё свету, будзе прынятая ў таемстве Прычашчэння тымі людзьмі, хто аддае забойныя загады, не ў жыццё, а ў муку вечную», — сказана ў звароце. Агульны заклік да прымірэння і спынення агню ва Украіне ад святароў Рускай Праваслаўнай Царквы апублікавалі 1 сакавіка.

Аўтары нагадалі, што жыццё кожнага з’яўляецца неацэнным Божым дарам, і пажадалі вяртання дадому цэлымі ўсіх воінаў - і расійскіх, і ўкраінскіх.

«Мы з горыччу думаем пра тую прорву, якую прыйдзецца пераадольваць нашым дзецям і ўнукам у Расіі і ва Украіне, каб зноў пачаць сябраваць адзін з адным, паважаць і любіць адзін аднаго. Мы паважаем дадзеную Богам свабоду чалавека, і лічым, што народ Украіны павінен рабіць свой выбар самастойна, не пад прыцэлам аўтаматаў, без ціску з Захаду ці Усходу», — падкрэсліваюць аўтары.

«Ніякі негвалтоўны заклік да міру і спынення вайны не павінен гвалтоўна спыняцца і разглядацца як парушэнне закона, бо такі Боскі запавет: „Дабрашчасныя міратворцы“», — лічаць аўтары.

Праз тры дні кіраўнік БПЦ заклікаў да міру

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, кіраўнік Беларускага экзархата, які падпарадкоўваецца Рускай праваслаўнай царкве, 3 сакавіка заклікаў зрабіць крокі насустрач адзін аднаму. Ён нагадаў, што стаяць адзін супраць аднаго на баявых пазіцыях — «часта людзі родныя па крыві, па веры і па духу». «З абодвух бакоў гінуць вайскоўцы, пакутуюць мірныя грамадзяне», — адзначыў ён тады і падкрэсліў сваяцтва беларусаў, украінцаў і рускіх.

«Як у звычайнай сям'і бываюць часы выпрабаванняў, так і ва ўзаемаадносінах брацкіх народаў узнікаюць супярэчнасці, канфлікты, вырашыць якія часам вельмі няпроста. А вораг роду чалавечага асабліва радуецца, калі брат ідзе на брата», — сказаў мітрапаліт.

Патрыярх Кірыл: ад прызыву да міру да іконы для Расгвардыі

24 лютага, у першы дзень вайны ва Украіне, патрыярх Кірыл, кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, апублікаваў зварот. У ім ён заклікаў усе бакі канфлікту «зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірных жыхароў».

«Не дай Бог, каб цяперашняя палітычная сітуацыя ў блізкай нам брацкай Украіне была накіраваная на тое, каб злыя сілы, якія заўсёды змагаліся з адзінствам Русі і Рускай Царквы, атрымалі верх», — сказаў ён 27 лютага. Тады ж патрыярх Кірыл папрасіў маліцца аб міры і аб Ануфрыі, які ачольвае Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату.

Падчас пропаведзі 6 сакавіка, на Даравальную нядзелю кіраўнік РПЦ сказаў, што «восем гадоў ідуць спробы знішчыць тое, што існуе на Данбасе» — а менавіта непрыманне каштоўнасцяў «якія сёння прапануюцца тымі, хто прэтэндуе на сусветную ўладу». Тэстам на лаяльнасць гэтай уладзе ён назваў гей-парад.

Чытайце таксама: Понятие о браке, патриотическое воспитание. Что предлагает поменять в Конституции Белорусская православная церковь

13 сакавіка патрыярх Кірыл перадаў кіраўніку Нацгвардыі Аўгустоўскі абраз Божай Маці, каб ён «натхняў маладых воінаў Расгвардыі, якія прымаюць прысягу, якія ўступаюць на шлях абароны Айчыны». Расгвардыя бярэ ўдзел у вайне ва Украіне.

21 красавіка стала вядома, што Расія адмовілася падтрымаць ва Украіне чатырохдзённую «велікодную гуманітарную паўзу» (перамір'е) перад праваслаўным Вялікаднем.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024