Гродзенка Алеся Руднік, даследчыца Цэнтра новых ідэй, і Генадзь Коршунаў, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН, распрацавалі першы ў Беларусі індэкс, які дазваляе комплексна ацаніць беларускі крызіс. Што такое рэзільентнасць і як доўга трэба будзе вырашаць наступствы крызісу, аўтары распавялі падчас анлайн-прэзентацыі.
Індэкс рэзільентнасці склалі на падставе ацэнак 39 экспертаў. Гэта супрацоўнікі недзяржаўных даследчыцкіх цэнтраў, незалежныя аналітыкі, эканамісты, палітолагі, сацыёлагі і медыяэксперты. Вынікі даследавання былі гатовыя ў студзені 2022.
Резільентнасць — здольнасць чалавека, арганізацыі альбо краіны перажываць крызісы, рыхтавацца да іх, аднаўляцца пасля іх і адаптавацца.
Індэкс падзялілі на чатыры сферы: палітыка, эканоміка, соцыум і інфармацыя. У кожнай сферы 18 накірункаў і 77 паказальнікаў. Кожны паказальнік эксперты ацэньвалі па шкале ад «-5» (самы горшы стан) да «+5» (самы рэзільентны стан).
Беларусь у індэксе разглядаецца як складаная сістэма. Усе сферы ўзаемазвязаныя паміж сабой. Напрыклад, крызіс пандэміі каранавіруса нельга назваць крызісам выключна ў ахове здароўя. А палітычны крызіс гэта не толькі крызіс палітычнай сферы. Яны выходзяць за межы і закранаюць іншыя накірункі дзейнасці краіны, напрыклад эканоміку.
Самыя ўразлівыя сферы — палітычная (-2,75) і інфармацыйная (-2,46). «Яны знаходзяцца на грані калапсу», — лічыць Алеся Руднік.
Гэта звязана з рэпрэсіўнымі дзеяннямі ўладаў у адносінах да насельніцтва. Накірунак унутранай палітыкі эксперты ацанілі ў -4,55. Агулам такую палітыку ацанілі як агрэсіўную.
Умовы працы медыя ў Беларусі эксперты ацанілі на -4,67. Гэта вынікае з няспынных рэпрэсій у адносінах да супрацоўнікаў незалежных медыя, цэнзуры і прававых умоваў для працы журналістаў. Узровень журналісцкай этыкі дзяржаўных СМІ эксперты ацэньваюць таксама нізка. Гэта звязана з тым, што журналісты фактычна жывуць варожай мовай.
Давер грамадзянаў да дзяржаўных устаноў эксперты ацанілі ў -2,90. Пенсійная сістэма і сфера аховы здароўя знаходзяцца ў стагнацыі.
Індэкс эканамічнай сферы ацанілі ў -1,44. Інвестыцыйны клімат у краіне -3,80. Палітычны крызіс 2020 года канчаткова пагоршыў стан эканомікі ў Беларусі. Ён пацягнуў за сабой релакацыю ІТ-спецыялістаў і «ўцёк мазгоў», лічыць Алеся Руднік.
Таксама адзін з фактараў - немагчымасць для Беларусі ўдзельнічаць у міжнародных эканамічных сістэмах з-за санкцый, якіх з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны стала болей.
Стан грамадскай сферы ацанілі найбольш пазітыўна — +2,80. Гэта звязана з развітай грамадскай супольнасцю і дзейнасцю дыяспары. Пры гэты адносіны паміж грамадствам і дзяржавай застаюцца варожымі. Замест падтрымкі ўлады працягвацюь ставіць бар’еры на шляху грамадскай дзейнасці.
Агульны вынік экспертаў - адмоўны. З гэтага вынікае, што Беларусь знаходзіцца ў глыбокім і шматгранным крызісе. Вырашаць наступствы прыйдзецца не адзін год. Але асобную ўвагу варта звярнуць на кропкі, дзе эксперты паставілі высокія адзнакі. Бо яны могуць стаць апортнымі кропкамі для пераадолення крызіснай сітуацыі ў краіне і грамадстве.
Таксама індэкс можа быць карысным аналітыкам і даследчыкам праблемных і патрабуючых рэфармавання сфер і накірункаў беларускага грамадства.
Чытайце таксама: Гродзенка першай з беларусаў атрымала прэстыжную шведскую прэмію. Раней яе лаўрэаткай была Грэта Тунберг
Алеся Руднік — Даследчыца Цэнтра новых ідэй, кандыдат палітычных навук Карлстадскага універсітэта (Швецыя). Нарадзілася і вырасла ў Гродне, жыве ў Стакгольме. У Швецыі Леся атрымала ступені магістра паліталогіі і журналістыкі, а ў цяперашні час піша доктарскую дысертацыю, у якой вывучае ўплыў тэхналогій на дэмакратызацыю ў аўтарытарных краінах. У 2019 годзе яна стала адной з каардынатараў паспяховай кампаніі па змене афіцыйнай назвы Беларусі на шведскай мове з «Vitryssland"на «Belarus». Сферы інтарэсаў: развіццё тэхналогій і дэмакратызацыя, медыя спажыванне і палітычныя тэхналогіі.
Генадзь Коршунаў — Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра новых ідэй. Нарадзіўся і вырас у Менску. Станоўча скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На працягу 9 гадоў працаваў у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі, затым па тры гады ў Інстытуце эканомікі, Беларускім дзяржаўным універсітэце і цэнтры сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў. З 2018 па 2020 год — дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…